Лідар застаўся ранейшым
Общество

Лідар застаўся ранейшым

Адбылася ХХVІ справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Удзел у ёй бралі 67 дэлегатаў.

Старшыня раённага камітэта прафсаюза Нэлі Рафаловіч у справаздачным дакладзе расказала пра работу з ветэранамі і моладдзю, падзялілася поглядамі на шляхі ўмацавання сацыяльнага партнёрства і метады актывізацыі матывацыйнай і інфармацыйнай работы. Яе выступленне дапоўнілі прафсаюзны лідар з Палескай СШ Наталля Даніловіч, старшыня пярвічкі СШ №1 г. Мікашэвічы Вольга Крышчанка, старшыня раённага Маладзёжнага савета і прафкама СШ №2 г. Лунінца Сяргей Карпец, загадчыца ясляў-сада №1 г. Мікашэвічы Ніна Кіслюк. Акрамя ўсяго іншага, яны ўзнімалі праблемы павышэння статусу педработнікаў, замацавання ў нашым раёне маладых спецыялістаў.

Справаздачу рэвізійнай камісіі прадставіла яе старшыня Зінаіда Кішкевіч.

Старшыня абкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Іван Васіленка акрэсліў асноўныя задачы прафсаюзных органаў на месцах і вызначыў праблемы, над якімі сёння варта працаваць у першую чаргу. З рук абласнога кіраўніка загадчыца ясляў-сада №1 г. Мікашэвічы Ніна Кіслюк, дырэктар СШ №2 г. Лунінца Мікалай Гарадкавец, спецыяліст аддзела адукацыі Зінаіда Кішкевіч атрымалі Граматы абкама прафсаюза.

Дэлегаты канферэнцыі прызналі работу райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі здавальняючай. Старшынёй на новы тэрмін выбрана Нэлі Рафаловіч, яе намеснікам – Сяргей Карпец.

Актывісты раённай арганізацыі адзначаны падарункамі.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть