Общество

ЛІРЫЧНЫЯ РАМАНСЫ І ЦЯЖКІ РОК

адналькава падабаюцца нашым зямлячкам. Аб гэтым сведчыла ўрачыстасць, якая прайшла ў гарадскім Доме культуры з нагоды Дня жанчын. Хаця песні з рэпертуара Пятра Ялфімава больш падыходзілі да моладзі, зорка беларускай эстрады выступаў ад душы.
Папярэднічала канцэрту ўрачыстая частка. З прывітальным словам да жанчын звярнуўся першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Валерый Юнчыц. Ён заўважыў, што практычна ні адна сфера жыццядзейнасці не абыходзіцца без удзелу прадстаўніц цудоўнай палавіны Лунінеччыны. Зрэшты, як і амаль не засталося чыста “мужчынскіх” прафесій. Валерый Іванавіч пайменна назваў лепшых работніц у сельскай гаспадарцы, адукацыі, культуры, гандлі, будаўніцтве, медыцыне. Найбольш актыўным і добрасумленным уручыў Ганаровыя граматы, Падзячныя пісьмы і прыгожыя ружы. Але асноўнае прызначэнне жанчыны – быць маці. Таму асабліва цёплыя і кранаючыя словы прагучалі ў адрас мнагадзетных матуль, якіх у раёне пражывае 867.
“Адпрацаваў з залай на ўсе сто” – чуліся ўражанні пасля канцэрта. – “А ягоны памочнік, музыкант Дзмітрый Мікуліч – спраўдны віртуёз ігры на гітары!”. Сапраўды, артысты запомніліся гледачам тэмпераментам і бадзёрасцю. Пасля выступлення ў фае жадаючыя змаглі пагутарыць як з Пятром, так і яго калегамі па музычным “цэху”, а таксама набыць дыскі і сфатаграфавацца на памяць.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть