Лісты ў "ЛН"

Абмяняйцеся ЎСМЕШКАМІ –

і самаадчуванне палепшыцца, і праблемы не будуць здавацца невырашальнымі.
Гэта можна назваць галоўным вывадам сустрэчы, якая адбылася ў раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў. Перад аўдыторыяй у 40 чалавек з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі выступілі службовыя асобы, якія па роду прафесійнай дзейнасці спрыяюць уладкаванню жыцця лунінчан. Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне прадстаўляла галоўны спецыяліст Марыя Волк, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва – юрыст Алена Рудая і псіхолаг Людміла Буневіч. На актуальных пытаннях засяродзілі ўвагу супрацоўнік РАНС Генадзь Кулеш і майстар ЖКГ Ганна Касніковіч. Шэраг важных парад па ўмацаванню здароўя дала ўрач-тэрапеўт Наталля Аляшкевіч.
Шчыра ўдзячны за арганізацыю сустрэчы, якая ўзбагаціла патрэбнымі ведамі і пазнаёміла з адказнымі і цікавымі людзьмі. 
Ніна НІКІЦЮК. 
г. Лунінец. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть