Лісты ў "ЛН"

ЧЫТАЕМ – значыць, ДУМАЕМ

Усведамляючы, што кніга – вечная каштоўнасць, вельмі хочацца, каб вяскоўцы наведвалі сховішча людской мудрасці хаця б у гэты адметны год.
З гэтымі думкамі накіравалася ў Вялікачучавіцкую сельскую бібліятэку. Мяне ветліва сустрэла загадчыца Ірына Гнедзька. Пазнаёміла з выставамі кніг, афармленнем тэматычных куткоў. Яны цікавыя і дашкольнікам, і вучням. Жыхарам сталага ўзросту прапануюцца кнігі на ўсе выпадкі жыцця. Парадавала, што ў бібліятэку паступае шмат новых выданняў. Адначасова прыемна, што тут захоўваюць і літаратуру пасляваенных год выпуску.
Упэўнена, што тэлебачанне і інтэрнэт не адцягнулі ўвагу сучаснікаў ад кнігі. У гэтым пераконваюць наведвальнікі бібліятэкі, аб якіх расказвала Ірына Аляксандраўна. Фотаздымкі, адлюстраваўшыя асобныя фрагменты дзейнасці гэтай установы культуры, пакажу працаўнікам нашай гаспадаркі, каб у нашых аддаленых паселішчах павялічылася колькасць чытачоў.
Алена МУРАВЕЙКА, спецыяліст па ідэалагічнай рабоце СВК “Чучавічы”.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть