Лісты ў "ЛН"

“КРУТО ТЫ ПОПАЛ…”

У папулярнай песні гаворыцца пра ТВ, у нашым жа выпадку – пра грошы.
Здарылася гэта гісторыя са мной і, магчыма, стане для некага навукай. Знаходзячыся ў водпуску па догляду за дзецьмі, лічу кожную капейку. Таму «Паслуга ад-дзел кадраў” падалася мне вельмі прывабнай.
Набрала пазначаны ў аб’яве нумар. Агучылі ці не кошт паслугі для насельніцтва, не скажу. Але і іншым раю гэта ўдакладняць. Жанчына спытала імя, узрост, пацікавілася сямейным становішчам і адукацыяй і прапанавала некалькі нумароў тэлефонаў прадпрыемстваў і арганізацый, дзе ёсць вакансіі. Размова працягвалася каля 5 хвілін.
Нічога канкрэтнага не даведаўшыся, вырашыла паўторна набраць і даведацца пра кошт званка. Аказалася «развялі” на некалькі соцень тысяч. Вось і «зарабіла”…
Тамара. г. Лунінец.
КАЗКА МУДРАЙ БАБУЛІ
З Ваўкавыска Гродзенскай вобласці ў «ЛН” звярнулася Сафія Аляксандраўна Сакірка. У 75-гадовым узросце яна напісала казку. Твор прысвяціла свайму ўнуку Сяргею Ніканаву і яго жонцы Таццяне. Бабуля адзначае: «Іх сямейнае жыццё толькі пачынаецца. Хочацца ў алегарычнай форме папярэдзіць маладажонаў ад памылак, што могуць перашкодзіць шлюбу, парэкамендаваць ім выйсце са складаных сітуацый, параіць заўсёды вырашаць праблемы толькі адзін з адным, не прыцягваючы да сямейных разборак пабочных людзей, якімі б добрымі намерамі тыя не вызначаліся…”.
На жаль, літаратурная недасканаласць твору не дазваляе яго публікацыю. Але спадзяемся, што маладая сям’я адчуе хваляванне родных за яе будучае, пера-гледзіць свае адносіны, паспрабуе зразумець адзін аднаго, зробіць дакладныя вывады. І гэты зварот таксама паслужыць умацаванню сямейнага саюза. 
ДЗЕНЬ ЗАРПЛАТЫ – СЯМЕЙНАЕ СВЯТА
Сярод нашых працаўнікоў павялічваецца колькасць прыхільнікаў здаровага ладу жыцця.
Усведамляю, што людзі выпіваюць не з-за злосці ці жадання пабуяніць. Калі бачу нецвярозага чалавека, які пад уздзеяннем алкаголю паводзіць сябе неэтычна, не праходжу міма. Спыняюся, стараюся знайсці патрэбныя словы, каб пераканаць, што гарэлка і спрэчкі не толькі не вырашаць узнікаючых праблем, але і абвостраць іх. Калі праводжу рэйды па падраздзяленнях гаспадаркі, стараюся скласці пратакол агляду рабочых месцаў. І гэты кантроль многіх прымушае задумацца, зрабіць пэўныя вывады, калі ёсць адхіленні ў вытворчым напрамку. Вынікі відавочныя. Як і ўдзячныя звароты жанчын: «Чымсьці так напалохалі майго мужа (сына, зяця), што прыносіць зарплату дамоў, па дарозе не «мяркуючы на траіх”…
Зразумела, своечасова заўважаю і імкнуся дакладна ацаніць людзей, каб выказаць ім належную павагу за годную працу.
Алена МУРАВЕЙКА, спецыяліст па ідэалагічнай рабоце СВК «Чучавічы”.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть