Лісты ў "ЛН"

Аб нашай першай газеце

газетаЖурналіст, на мой погляд, вельмі цікавы чалавек. Ён шукае новыя тэмы для публікацый, рыхтуе і рэдагуе паведамленні і новыя матэрыялы. Ніколі нават не думаў, што сам буду гэтым займацца.
На занятках гуртка “Юны карэспандэнт” мы разам з нашым кіраўніком Святланай Мікалаеўнай Профіт вырашылі выпускаць школьную газету. І першы нумар нядаўна паявіўся на стэндзе каля ўваходу, а ўсяго іх будзе чатыры – па аднаму ў чвэрці. У рабоце рэдкалегіі ўдзельнічалі і валанцёры Чырвонага Крыжа нашай школы з атрада “Рукі дапамогі”. Мы расказалі аб акцыях “Клопат” і “Школа – наш дом”, праведзеных днях – турыста і нараджэння смайліка, аб конкурсе чытальнікаў і асеннім кірмашы. Вялікі блок прысвечаны маці. А яшчэ тут ёсць матэрыялы для бацькоў і шмат фотаздымкаў.
У падрыхтоўцы першага нумара прымалі ўдзел Герман Хлуд, Уладзіслаў Іовіч, Марына Чэкун, Вольга Каховіч, Аляксандр Грэбень, Людміла Каховіч, Алена Грыб, Яўген Ногач і іншыя. Магчыма, хто-небудзь з нас звяжа ў будучым сваё жыццё з журналістыкай.
Антон КАЛЯНКОВІЧ, удзельнік гуртка “Юны карэспандэнт” СШ №3 г. Лунінца.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть