Лісты ў "ЛН"

“Багата родная ты мова…”

Пад такой назвай прайшла літаратурная гадзіна ў Ракітненскай сельскай бібліятэцы, у якой прымалі ўдзел настаўнікі і вучні мясцовай школы. На выставе “Слова кнізе беларускай”, размясціліся лепшыя творы айчынных пісьменнікаў.
Акрамя таго, правялі конкурс чытальнікаў вершаў аб роднай мове. Спаборнічалі Юлія Туркевіч, Дзіяна Баброва, Юлія Чарнавокая, Ганна Сакалова, Ксенія Бясчотная, Вольга Вароніч і Таццяна Міхнюк. З вялікім захапленнем слухалі інсцэніроўку верша “У кнігарні” ў выкананні Анастасіі Богдан і Дзіяны Кавалевіч.
Алена ГРЫНЕВІЧ, бібліятэкар Ракітненскай сельскай бібліятэкі.

Спаборніцтвы юных навукоўцаў
У Лунінецкай СШ №3 штогод праводзіцца конкурс даследчых работ “Свет маіх адкрыццяў”. Не парушылі традыцыі і сёлета. У конкурсе прынялі ўдзел школьнікі з чацвёртага, шостага, восьмых і дзявятых класаў.
Дыпломам 1-ай ступені ўзнагароджана Крысціна Сейсібека за работу “Асаблівасці ўтрымання вітаміну С у садавіне і соках у зімовы перыяд”. Дыпломам
2-ой ступені адзначана даследаванне Марыны Чэкун і Алёны Курак “Матэматыка ў прафесіях”. Астатнія ўдзельнікі атрымалі падзячныя лісты. Было цікава слухаць пра гісторыю стварэння і выкарыстання веласіпедаў, пра абрады і традыцыі індзейцаў племені Майя, пра стэрэатыпы і паходжанне прозвішчаў настаўнікаў школы.
Святлана ПРОФІТ, кіраўнік гуртка “Юны карэспандэнт” СШ №3 г. Лунінца.

Няхай удача садзейнічае добрым людзям
Развіццё фермерскага руху ў нашым раёне – справа вельмі добрая. Асабліва, калі такімі гаспадаркамі кіруюць людзі, якія прытрымліваюцца актыўнай жыццёвай пазіцыі і не шкадуюць грошай на карысныя справы. Такім у нашай вёсцы з’яўляецца Рыгор Богдан, кіраўнік фермерскай гаспадаркі “Рыгор і сыны”. Ён штогод дапамагае ў падрыхтоўцы школы да новага навучальнага года, знаходзіць сродкі на вырашэнне іншых фінансавых праблем установы, а таксама арга-нізоўвае экскурсіі для дзяцей. Дзякуючы яму нашы вучні змаглі пабываць у Лядовай арэне. А яшчэ – наведалі музей воінаў-афганцаў у Бастынскай сярэдняй школе. Апошні раз яны тут былі 5 год таму. За гэты час экспазіцыя музея папоўнілася новымі экспанатамі. Як дзеці, так і суправаджаючыя іх настаўніцы пачатковых класаў і фізвыхавання Святлана Баўкуновіч і Таццяна Яраховіч былі вельмі ўражаны ўбачаным і экскурсіяй, якую правялі для іх вучні Бастынскай школы.
Святлана ГРУДЗЬКО, старшыня бацькоўскага камітэта Бродніцкай СШ.
Памятайце пра сваіх ветэранаў
У пачатку года паміж Брэсцкімі аблвыканкамам, аб’яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў была заключана дамоўленасць аб уключэнні ў калектыўныя дагаворы прадпрыемстваў і арганізацый нормы аб заахвочванні кіраўнікоў пярвічных ветэранскіх арганізацый.
Згодна з пунктам 5.8 гэтай дамоўленасці прадугледжваецца сумесна з прафсаюзамі аказваць матэрыяльную дапамогу непрацуючым пенсіянерам, якія раней былі заняты ў арганізацыях, што пазней перайшлі ў падпарадкаванасць новых суб’ектаў гаспадарання. Неабходна таксама запрашаць ветэранаў да ўдзелу ў грамадскім і культурным жыцці калектываў.
Згодна з палажэннямі “Сацыяльнай падтрымкі ветэранаў, асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войн, пажылых людзей і інвалідаў Комплекснай праграмы развіцця сацыяльнага абслугоўвання на 2011-2015 гады Брэсцкай вобласці” рэкамендуецца ўключыць у мясцовыя галіновыя і тэрытарыяльныя дамоўленасці абавязацельствы па аказанню шэфскай дапамогі адзінокім непрацуючым ветэранам і інвалідам, якія страцілі па ўважлівых прычынах сувязь з арганізацыямі, дзе працавалі, а таксама тым, што пражываюць ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання.
Раённы савет ветэранаў просіць кіраўнікоў прад-прыемстваў і арганізацый звярнуць асаблівую ўвагу на работу з гэтай катэгорыяй людзей, уключыўшы ў калектыўныя дагаворы ў раздзел “сацыяльныя гарантыі” адпаведныя пункты, прадугледжваючыя ўзнагароджванне кіраўнікоў пярвічных ветэранскіх арганізацый, а таксама льготы ветэранам вайны і працы.
Надзея ЛАЗІЦКАЯ, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть