Лісты ў "ЛН"

Дай дарогу

телефонЭх, дзетачкі! Зусім стары я стаў… Аднак, дзякуючы нашым камунальнікам, маладосць прыгадаў.

Вырашыў днямі пешшу па горадзе пагуляць. І трапіла ў мой маршрут вуліца Прыпяцкая. “Асалоду” атрымаў – вышэйшы клас! Цяпер да масажыста запісвацца трэба, бо спіна не разгібаецца… Галіны на дрэвах значную перашкоду пешаходам ствараюць. Дзецям добра – іх рост дазваляе праходзіць спакойна. А вось дарослым з гэтай “паласой перашкод” спраўляцца больш складана. Тыя, хто не баіцца, на дарогу выходзяць. Іншыя згібаюцца хіба не ў пояс. Калі галлё не абрэжуць, то хутка наогул папластунску давядзецца перамяшчацца.

Адразу адчуваецца, што кіраўніцтва ЖКГ пешшу не ходзіць, усё больш на горад праз шкло аўтамабіляў глядзіць. Можа час ужо задумацца, даражэнькія-родненькія. І ўзяць на ўзбраенне добрую практыку – быць бліжэй да народа: хоць час ад часу хадзіць там, дзе людзі ходзяць.

Але ж! Мабыць падчас сваёй прагулкі я так крахтаў, што камунальнікі пачулі. На некаторых дрэвах зрабілі “дэкаратыўную” падрэзку. Аднак, у многіх месцах непраходнасць захавалася. Прычым не толькі на названай вуліцы.

Лічыце, падказку даў. Спадзяюся, праз дзень-другі змагу атрымаць сапраўдную асалоду ад пешых прагулак па горадзе.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть