Лісты ў "ЛН"

Давайце жыць чыста!

У летнюю спёку для дарослых і дзяцей надзвычай прыцягальным становіцца любы вадаём, дзе можна акунуцца ў прахалоднай вадзе.
Не адмаўляць сабе ў такім задавальненні ў адзін з ліпеньскіх дзён вырашылі актывісты пярвічак ГА “БРСМ” і РГА “Белая Русь” СВК “Чучавічы”. Ды толькі завітаўшы на кар’ер, які знаходзіцца непадалёк ад былога хутара Перадзел, убачылі забруджаныя смеццем берагі. Жаданне хутчэй апынуцца ў вадзе прапала само сабой, але і пакідаць такое выдатнае для адпачынку месца таксама было шкада. І тады прынялі рашэнне правесці дабрачынную акцыю па прыбіранню тэрыторыі. Да яе падключыліся школьнікі Кацярына Сідаровіч і Юлія Муравейка. Праз паўтары гадзіны наваколле было не пазнаць: чыстыя берагі, празрыстая вада. Цяпер і акунуцца прыемна!
Хачу звярнуцца да землякоў. Калі ласка, дзе б вы ні былі, ніколі не пакідайце за сабой гурбы смецця. Азірніцеся навокал, амаль паўсюдна ў шматлюдных месцах устаноўлены спецыяльныя ёмістасці для збору смецця. Не саромейцеся карыстацца імі па прамому прызначэнню. І тады свет вакол вас стане намнога ўтульным і прыгажэйшым.
Алена МУРАВЕЙКА, спецыяліст па ідэалагічнай рабоце СВК “Чучавічы”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть