Лісты ў "ЛН"

Давер да ўрачоў

Захварэўшы, мы цалкам спадзяемся на гуманнасць, разуменне, сумленнасць, прыстойнасць, прафесіяналізм і самаадданасць ўрачоў. Таму што ведаем: людзі ў белых халатах выбіраюць сваю справу па прызванню і закліку сэрца.
Ніколькі не перабольшу, калі спецыялістамі ад Бога назаву дзвюх сціплых жанчын, якія шмат год працуюць у раённай паліклініцы. Гэта педыятр Таццяна Раманаўна Данько і медсястра Любоў Лукінічна Каховіч. Дзетак на іх участку многа, але шчырага сэрца, бясцэннага вопыту, лагодных усмешак хапае на ўсіх. Заўсёды выслухаюць, своечасова прыйдуць па выкліку на дом, дадуць слушныя парады. Сустрэўшыся выпадкова на вуліцы, абавязкова пацікавяцца справамі.
На старонках любімай газеты выказваем шчырую ўдзячнасць Таццяне Раманаўне і Любові Лукінічне. Няхай на вашым шляху сустракаюцца толькі добрыя людзі. Зычым здароўя, утульнасці і цеплыні ў сем’ях!
З павагай – сям’я Юрцэвічаў. г. Лунінец.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть