Лісты ў "ЛН"На шляху да храма

Намоленасць Поўначы

соловкиПаломніцтва па святых мясцінах Расіі пачалося незвычайна.

У адным з мясцовых храмаў мне паказалі прадпрымальніка-дабрачынца. Накіравалася да яго, мяркуючы папрасіць дапамогу на рамонт кватэры. Між тым, погляд затрымаўся на скрынцы каля свячной лаўкі, дзе была змешчана аб’ява аб паломніцтве на Салавецкія астравы. Маё рашэнне было імгненна зменена. Добры чалавек аплаціў пуцёўку.

Група ў 35 паломнікаў накіравалася ў незвычайнае падарожжа. Першы прыпынак — сабор у Смаленску ў гонар аднайменнай іконы Божай Маці. Свяшчэннік, які суправаджаў нас, адслужыў акафіст. Была малітва каля святыні ў гонар Серафіма Вырыцкага. У Санкт-Пецярбургу наведалі Аляксандра-Неўскую лаўру, сабор Казанскай Богамаці, храмы Спаса-на-Крыві і блажэннай Ксеніі Пецярбургскай.

Далей аўтападарожжа змянілася водным — дабраліся да Кольскага паўвострава. Славуты Валаамскі манастыр нібыта стаіць на скале. Вялікім уражаннем была служба, дзе песнапенні вядуцца на паўночны распеў. Затым курс быў узяты на паўвостраў Магніт, што таксама захапляе манастыром і святымі крыніцамі.

На восьмыя суткі прыбылі ў порт Кемль. Адсюль нас забраў манастырскі карабель і даставіў на Салаўкі. Вядома, што заснавальнікамі манастыра ў пачатку XV стагоддя былі Засіма, Савацій і Герман. Самы вялікі ўклад у яго ўмацаванне ўнёс свяціцель Піліп, мітрапаліт Маскоўскі і ўсяе Русі, які пражыў тут больш як 30 год і прыняў пакутніцкую смерць. У храме пакояцца мошчы многіх святых. Пры ўваходзе ў царкву бачны словы з Евангелля, якія ўласнай рукой напісаў святы Піліп. Іх замалёўвалі, замазвалі, высякалі, але раніцай яны зноў паяўляліся без слядоў псавання…

Неўзабаве пасля вяртання з паломніцтва я звярнулася ў райвыканкам з нагоды рамонту кватэры. Прыемна, што ўлады пайшлі насустрач і аказалі нам неабходную дапамогу.

Надзея ЦЫБУЛЬСКАЯ.
г. Лунінец



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть