Пажылы ўзрост – не перашкода
Лісты ў "ЛН"

Пажылы ўзрост – не перашкода

туровЖыць паўнацэнным жыццём можна і на пенсіі – сцвярджаюць наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, якое працуе пры тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Нядаўна 15 ветэранаў працы, найбольш актыўных удзельнікаў валанцёрскага руху, пабывалі на экскурсіі ў старадаўнім Тураве, дзе дакрануліся да святыняў зямлі беларускай. На Барысаглебскіх могілках пакланіліся цудатворнаму каменнаму крыжу, які, па сцвярджэннях мясцовых жыхароў, вылучае цяпло і за год вырастае з зямлі прыкладна на 2 сантыметры ў вышыню і шырыню. Калі доўга маліцца каля яго, то ён можа пазбавіць ад многіх хвароб. Сваёй гісторыяй уразіла мясцовая царква. Тут захоўваюцца каменныя крыжы, якія супраць цячэння пры-плылі па Прыпяці. Згодна з легендамі, яны ахоўваюць ад хвароб і здольны вылячыць нават цяжкахворых. Пабывалі лунінчане і на Замкавай гары каля помніка, устаноўленага вядомаму паэту, філосафу, асветніку, тэолагу і прапаведніку епіскапу Кірылу Тураўскаму. Наведалі ўнікальны музей і кафедральны сабор у гонар Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх, урачыстае асвячэнне якога адбылося 11 мая 2013 года.
Нягледзячы на тое, што з Лунінца выехалі вельмі рана, а назад вярталіся позна, стомленасці ад дарогі пажылыя людзі не адчувалі. Настолькі добратворна паўплывала на іх наведванне святых мясцін. Упэўнена, атрыманае там пачуццё чысціні і ўзнёсласці захаваецца ў іх душах яшчэ надоўга.
Святлана ФІЛІНОВІЧ, загадчыца аддзялення.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть