Лісты ў "ЛН"

Турызм – крыніца сілы

У ДУ “Лунінецкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” стартавала акцыя “Брэстчына за здаровы лад жыцця”. Яе дзеянне першымі на сабе адчулі пенсіянеры аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту.
Спецыялісты аддзялення арганізавалі сапраўдны турпаход з кастром, шашлыкамі і наварыстай кашай. Пабываўшы разам на працягу дня на ўлонні прыроды, людзі сталі больш з’яднанымі, пасябравалі, знайшлі новыя інтарэсы. Магчыма, гэты турпаход дасць падставы для арганізацыі больш маштабнага мерапрыемства такога кшталту ўжо з начоўкай. А для гэтага спатрэбіцца турыстычная палатка.
Спецыялісты аддзялення распрацавалі для пенсіянераў экскурсійныя маршруты па гістарычных месцах Лунінца. Яны ўпэўнены, што турызм дапаможа пажылым людзям забыць пра маларухомы лад жыцця, дасць магчымасць больш рухацца, што палепшыць іх здароўе. Яны будуць часцей сустракацца адзін з другім, дзяліцца сваімі ўражаннямі, што надасць ім сілы і жыццёвай энергіі.
Святлана ФІЛІНОВІЧ, загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть