Лісты ў "ЛН"

У Багданаўку – па асфальце

З дапамогай газеты хачу выказаць словы ўдзячнасці людзям, якія дораць дабро, дапамагаюць здзяйсняцца марам.
Як прыедзеш з Лунінца –
Пратрасешся “да канца”,
Так аўтобус “надрынчыць”,
У вушах аж звон стаіць.
Гэтыя іранічныя радкі з верша жыхароў Багданаўкі пра стан сваіх дарог ужо сталі гісторыяй. Цяпер яны з радасцю паўтараюць: “Няўжо наша мара збылася?” У 2013 годзе людзі атрымалі каштоўны падарунак – дарогу ад “бетонкі” да вёскі заасфальтавалі. Па ёй так прыемна ехаць, не баючыся за стан транспартнага сродку. Ды і часу затрачваецца намнога менш, чым раней, да нас часцей прыязджаюць госці.
Няма сумненняў у якасці праведзеных работ, бо выконвалі іх вопытныя спецыялісты. Гэта калектыў філіяла КУП “Брэстаблдарбуд” Лунінецкае ДРБУ-101 пад кіраўніцтвам Аляксандра Трухнова.
Ад імя ўсіх аднавяскоўцаў выказваю шчырую падзяку старшыні аблвыканкама К.А. Сумару, кіраўніцтву раёна, усім тым, хто прымаў удзел у такой патрэбнай справе і ў скарочаны тэрмін пабудаваў нам дарогу.
З павагай і ўдзячнасцю – Алена ІЛЬЮЧЫК, настаўніца Багданаўскай СШ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть