Хачу ведаць…
…чаму аўтобусны рух зручны для аўтапарка, а не для пасажыраў?
Пераканаўча просім разабрацца ў бязладдзі, што творыцца ў аўтапарку №10. Маршрутныя аўтобусы, якія курсіруюць у райцэнтры, пастаянна спазняюцца, асабліва на маршруце №6. Нярэдка здараецца, што аўтобусы на лініі псуюцца, і тады пасажырам даводзіцца як папала дабірацца. У той жа час транспарт іншых маршрутаў ідзе ў парк паражняком і ніколі не забірае пасажыраў з сапсаваўшагася аўтобуса.
Далёка не на ўсіх маршрутах аб’яўляюць прыпынкі. Вокны такія брудныя, што не заўсёды бачна, дзе едзеш. Нязручна гэта для гасцей, якія не ведаюць горада.
Не задавальняе і практыка, калі за 1 прыпынак да канцавой, скажам, ад “Ашчаднага банка” да “Вакзала”, людзям трэба браць білет, а каля вакзала, нягледзячы на тое, што яны едуць па маршруце далей, выходзіць з аўтобуса, каб зноў потым плаціць за праезд.
Для зручнасці жыхароў вельмі патрэбен і прыпыначны пункт каля СШ №1, але пажаданняў нашых кіраўніцтва аўтапарка №10 чамусьці не чуе.
Жыхары вуліц Пнішча, Касцюшка, Вішнёвая, Ровенская, Ціхая, Неўскага, Ясеніна, Гогаля, ускраіны Чырвонаармейскай і іншых.
Звяртаюцца жыхары шматпакутнай вёскі Лугі.
Пасля ўпарадкавання аўтобусных зносін грамадскі транспарт стаў хадзіць у нашу вёску так, каб зручна было аўтапарку, а не людзям. Дабрацца ў райцэнтр ці цэнтральную сядзібу сельсавета можна раніцай, а выехаць адтуль – толькі позна вечарам. Дзе старому чалавеку (а такіх большасць у Лугах) бавіць цэлы дзень?
Адказвае дырэктар філіяла “Аўтамабільны парк №10 г. Лунінца” ААТ “Брэстаблаўтаранс” Сяргей КІНДРУК:
– Спецыялістамі райвыканкама разам з кіраўніцтвам аўтапарка праведзена работа па праверцы выкладзеных у лісце прэтэнзій. Графік руху аўтобусаў іншы раз парушаўся ў час зімовага бездарожжа. Зараз расклад на ўсіх маршрутах строга захоўваецца. Што датычыць псавання аўтобусаў, то на лінію ўсе яны выходзяць спраўнымі, аднак гэта – тэхніка, і прадугледзець раптоўныя паломкі немагчыма. Горад наш не такі і вялікі і ў выпадку паломкі аўтобуса складанасці дайсці да наступнага прыпынку, дзе можна перасесці на іншы маршрут, асаблівай няма. Адлегласць паміж прыпынкамі ў сярэднім не перабольшвае 400 метраў.
Разам тлумачым пасажырам, што гукавыя інфарматары абвяшчэння аўтобусных прыпынкаў устанаўліваюцца заводам-вытворцам. У аўтапарку – два такія аўтобусы. Дзейнічаюць яны на маршрутах №№1, 2, 4, 5. Даабсталяваць астатні транспарт неабходнай гукавой тэхнікай самастойна магчымасці не маем.
Транспарт прыбіраецца і мыецца рэгулярна. Аднак, улічваючы скаргі пасажыраў, кантроль за гэтым зробім больш пільным.
Перавозка пасажыраў рэгламентуецца пунктам 220 адпаведных Правілаў. Згодна з імі “пасажыр абавязаны набыць праязны білет да наступнага прыпынку, а пасля таго, як аўтобус прыбудзе на канцавы, пакінуць салон транспартнага сродка”.
Адкрыць прыпынак каля СШ №1 не дазваляюць тэхнічныя магчымасці. Там дастаткова складанае перакрыжаванне і дадаткова ўскладняць дарожную сітуацыю недаравальна. Тым больш, што непадалёк – каля ашчаднага банка і магазінаў на Чырвонаармейскай – ужо ёсць аўтобусныя прыпынкі.
Што датычыць транспартных зносін з Лугамі, то вёска адносіцца да населеных пунктаў, дзе больш як 30 двароў. Па нарматывах тут павінна быць не менш як 8 рэйсаў у тыдзень. Гэты нарматыў вытрымліваецца. Разам з тым, улічваючы просьбу жыхароў, лічым мэтазгодным з 20 мая 2013 года ўнесці змяненні ў расклад аўтобуснага руху. Замест ліквідуемага прыгараднага маршрута “Лунінец-Лугі” адпраўленнем у 19-25 па панядзелках, серадах і суботах будзе працягнуты да названай вёскі маршрут “Лунінец – М. Чучавічы” адпраўленнем з райцэнтра ў 15-25.
Боюсь, что не дозвонюсь или забуду – примите и мой вопрос. Когда в лунинце начнут продавать билеты на автобусы через интернет?
сегодня прочитал в районке, что прямая линия будет с киндруком. Вы с сайта, господа журналисты, возьмите вопросы да и задайте ему,пусть ответит)))
Кстати, написала про улицы и сейчас на ум пришло, а почему бы на залесье не пустить один автобус по лесной сразу в СХТ. да и по новым застройкам мимо церкви новой не мешало бы пустить…
Максу, наверно легче попутками, которые в сторону парома скоро будут идти. кстати, а почему бы не пустить автобус до парома через дачи?
Может немного не по теме, а автобус на белое озеро в этом году будет? над его расписанием уже думали?
В городе вообще маршрутов путных нет – столько улиц без автобусов – можно было бы немного “разветвить”, а то 1 и 2 вообще по одному и тому же маршруту идут – зачем два номера. пятерка немного отошла в сторону… можно и в городе подумать над чем-то новым – например зацепить улицу железнодорожную, гастелло, ту же гагарина в сторону завода, возможно фабричную. стоит просто подумать, а не говорить, что не получается…
к ним только дорогу построить могут хорошую)))))
Максу. Смешной ты, чиновники исполкомовские на машинах ездят, им эти автобусы нужны, как зайцу стоп-исгнал.
вот я лично живу на Пнище и не представляю, когда оттуда можно будет по-человечески добираться в город. Все эти отписки ничего не решают. Наверно, надо, чтоб там дом кто-нибудь из райисполкома построил, тогда и транспорт будет ходить нормально.
Да и что это за автобусы ходят на пригородных маршрутах? На многих (на тот же Кожан-Городок) дают маленькие совсем, людей набивается, как в бочку. Ехать летом невозможно!
Сам лично на прошлой неделе “опоздал” на две минуты на автобус на остановке “Кинотеатр”. Почему-то автобус любит там раньше появляться…
А в Минске ведь тоже не все автобусы оборудованы специальным оборудованием, но водители объявляют остановки в обычный микрофон. Для гостей города это очень важно. Может стоит руководству задуматься.
Кстати, расписание в городе реально бредовое – есть время, когда в сторону сельхозтехники один за другим автобусы идут, а в другое время – ничего не дождешься. Повод для размышления!
вообще бредовый ответ Киндрука на счёт городских рейсов, автобус всегда либо, опаздывает либо спешит!!! когда же будет золотая середина???
Той вадзіцель хоць бы сачыў за тым, каб дзверы перад носам у пасажыраў не зачыняць. А то колькі разоў было так.
Интересно, а что водитель через простой микрофон не может объявлять остановки?