Лісты ў "ЛН"

Хачу ведаць, …

вопрос

ЧАМУ ЛЕТАМ ПЛАЦІЛІ ЗА АЦЯПЛЕННЕ?

Пры аплаце камунальных плацяжоў у аддзяленні паштовай сувязі летам даводзілася плаціць за ацяпленне. Ці правільна гэта? Ніна Аляксандрава. г. Лунінец.

Адказвае начальнік абаненцкага аддзела Лунінецкай ЖКГ Людміла ГУШЧЭНЯ:

– Справа ў тым, што “паштавікі” не ўнеслі змяненні ў назву паслугі. Замест “ацяплення і падагрэў вады” ў іх засталося толькі першае слова. На самай справе, летам бралі аплату за падагрэў вады. Як запэўнілі ў Брэсцкім філіяле РУП “Белпошта”, у бліжэйшы час недарэчнасць будзе выпраўлена.

“ЖЫРОЎКІ” ЗНОЎ ПАЦЯЖЭЮЦЬ

Электраэнергія з пачатку года падаражала на 47 працэнтаў, павышэнні адбываліся пяць разоў. А з кастрычніка па новых тарыфах пачынаем плаціць за газ і ацяпленне.

Калі летам “жыроўкі” крыху палягчэлі за кошт адключаных батарэй, то ўжо ў наступным месяцы падаражанне будзе адчувацца.

Ацяпленне павысілася амаль на 7750 рублёў. Лічба быццам і невялікая, але выніковая сума будзе залежаць ад метражу і колькасці батарэй. Кошт газу для кватэр без лічыльнікаў павялічыўся даволі значна, паколькі для іх  дзейнічае адзін тарыф, які памнажаецца на колькасць прапісаных чалавек. Калі раней за аднаго жыхара плацілі 7468 рублёў, то цяпер цэннік вырас адразу на 32 працэнты – да 9850 рублёў. А вось тым, у каго лічыльнік устаноўлены, замест 933,6 рубля давядзецца плаціць 1232,4 рубля за адзін кубаметр газу ў летні перыяд і замест 358,8 – 404,3 рублі зімой.

Каб паглядзець, наколькі змя-ніліся цэны з мінулага ацяпляльнага сезона, возьмем «жыроўку» на трохпакаёвую кватэру, у якой прапісаныя тры чалавекі, і параў-наем лютаўскія і кастрычніцкія цэны на паслугі ЖКГ.

У выніку выходзіць,  што калі ў лютым  сям’я з трох чалавек плаціла за камунальныя паслугі (без уліку плацяжоў за газ, тэлебачанне, тэлефон, інтэрнэт і радыё) 289600 рублёў, то цяпер пры аднолькавых лічбах расходу давядзецца заплаціць амаль на 50 тысяч больш.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

2 комментария Комментариев

  1. и вообще, сказали бы, сколько теперь платит человек за услуги, а сколько – государство. Может мы уже все 100 процентов оплачиваем или около того.

  2. что-то сравнений не видно, хотя об этом говорите…

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть