Я выпісваю «Лунінецкія навіны» і хачу сказаць…
КультураЛісты ў "ЛН"

Я выпісваю «Лунінецкія навіны» і хачу сказаць…

Чырэц«ДЗЯКУЙ СЕНАТАРУ І ЛЮБІМАЙ ГАЗЕЦЕ»

– З асаблівым пачуццём заўсёды бяру ў рукі “Лунінецкія навіны”. З гэтым выданнем непарыўна звязана жыццё, а таму я ўпэўнены, што дрэнна пра раёнку можа сказаць толькі той, хто ніколі не трымаў яе ў руках. Я ж прачытваю газету ад першай літары да апошняй і кожны раз знаходжу шмат цікавай і карыснай інфармацыі, не кажучы пра тое, што яна заўсёды стараецца дапамагаць людзям.

Не аднойчы даведваўся з “Лунінецкіх навін”, з якой увагай ставіцца да жыхароў раёна член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяна Удавенка. Таму, калі прачытаў у “ЛН”, што яна будзе весці чарговы прыём, вырашыў звярнуцца да сенатара са сваёй праблемай. Але ж аб усім па парадку.

Нарадзіўся і вырас у Вічыне. Нас было трое сыноў у мамы. Бацька загінуў на фронце. Мне ў той час ледзь споўнілася 8 год… Ці трэба расказваць, якім горкім было сіроцтва? Але ж пагадаваліся, сталі добрымі людзьмі.

Доўгі час не ведалі, дзе дакладна пахаваны наш тата. Рабілі запыты ў архівы і праз Чырвоны Крыж. Нарэшце атрымалі даведку, у якой значылася, што Канстанцін Захаравіч Чырэц загінуў 10 сту-дзеня 1945 г. і пахаваны ў в. Бабушкіна Несцераўскага раёна Калінінград- скай вобласці. Гэтыя ж звесткі змешчаны і ў кнізе “Памяць”.

Адзінай марай стала наведаць магілу і пакланіцца праху роднага чалавека. Ішоў час, не стала маці і братоў, таму жаданне выканаць і іх апошнюю волю стала яшчэ мацнейшым. Але ж і перашкод на гэтым шляху пабольшала: з развалам Саюза Калінінградскую вобласць ад Беларусі аддзялілі межы Шэнгенскай зоны…

Не ведаю, колькі часу патраціў бы я на шматлікія ўзгадненні і паездкі, калі б да справы не падключылася Таццяна Дзмітрыеўна. Ад свайго імя яна  накіравала хадайніцтва ў Літоўскае консульства ў Гродна. Літаральна за дзень у мяне прынялі там дакументы і адразу ж выдалі шэнгенскую візу.

Цяпер разам з сынам збіраемся ў дарогу. Але перш хачу шчыра падзякаваць Таццяну Дзмітрыеўну за дапамогу, а “Лунінецкія навіны” – за тое, што заўсёды расказваюць пра такіх добрых людзей.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть