Лісты ў "ЛН"

З удзячнасцю за падораны мір

Да 30 сакавіка актывісты пярвічак ГА “Белая Русь” і БРСМ СВК “Чучавічы” праводзяць дабрачынную акцыю па добраўпарадкаванню памятных мясцін, прымеркаваную да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Яе ўдзельнікі прыбіраюць тэрыторыю, прыводзяць у належны выгляд месцы пахавання воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны. Як толькі пацяпляе, у абагрэтую ласкавым сонейкам зямлю высадзяць шматлікія кветкі. Добрую справу старэйшых аднавяскоўцаў пад-трымлівае і юнае пакаленне, у прыватнасці, вучні Вялікачучавіцкай школы.
Алена МУРАВЕЙКА, спецыяліст па ідэалагічнай рабоце СВК “Чучавічы”.

“КНІЖКІНЫ ІМЯНІНЫ”
Такую назву Тыдню дзіцячых выданняў прыдумаў вядомы пісьменнік Леў Касіль. Уявіце: упершыню мерапрыемства абвешчана ў 1943-ім, у разгар вайны. Але людзі верылі ў Перамогу, і гэта ідэя таксама была жыццесцвярджальнай.
У нашай школе свята адзначаецца штогод. Сёлета Тыдзень дзіцячай кнігі і музыкі бібліятэкары адкрылі тэатралізаваным прадстаўленнем. Яго назва “Вітаем цябе, любімая кніга!” утрымлівала галоўную мэту – дапамагчы дзецям сустрэцца з папулярнымі літаратурнымі героямі. Ролю Мамы выконвала Таня Максімовіч (9 “А”), Дачкі – Марына Броннікава (6 “А”), а Міс Мэры Попінс – аўтар гэтых радкоў. Безумоўна, кіраваў дзеяннем Чароўны Парасон, дзякуючы якому ўдзельнікаў захапілі цікавыя конкурсы і вясёлыя гульні. У суправаджэнні цудоўнай музыкі (мастацкі кіраўнік Мікалай Вячорка) Нязнайка, Бураціна, Мальвіна, Карлсан, Кот Базіліа, Ліса Аліса і іншыя персанажы стварылі незабыўнае свята, дзе вучні ахунуліся ў чароўны свет літаратуры.
Вольга РЫХЦЕР, вучаніца 9 “В” класа СШ №1 г. Лунінца.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть