Лісты ў "ЛН"

Жыццёвы поспех

Які ён? Адказ на гэтае пытанне ў кожнага чалавека знойдзецца свой: колькі людзей, столькі меркаванняў. Усе яны розныя – залежаць ад выхавання, узроўню ведаў, асабістых якасцей чалавека.
На маю думку, жыццёвы поспех заключаецца ў маральнай задаволенасці, душэўным спакоі і матэрыяльным дабрабыце. Толькі ў сукупнасці гэтых выгод чалавек можа адчуваць сябе шчаслівым. Ён не зацыкліваецца на звычайных клопатах, праблемах, не марыць пра «хлеб надзённы», а проста з жаданнем працуе, увасабляючы ў жыццё цікавыя ідэі. Гэта датычыць не толькі кар’еры, але і асабістага шчасця. Чалавек, які мае любімую работу, дасягае ў ёй поспехаў, мае прыхільнікаў свайго таленту, без пад-трымкі родных не можа быць цалкам задаволены жыццём. Такія людзі свае дасягненні звязваюць з цеплынёй, зарадам станоўчай энергіі, якую атрымліваюць ад блізкіх і любімых.
Верагодна, жыццёвы поспех, як латарэя: аднаму шанцуе, другому – нe. З іншага боку чалавек – творца свайго шчасця. У кожнага павінны быць упартасць, цярпенне, а галоўнае – жаданне чагосьці дасягнуць!
Яна ВІДНІКЕВІЧ, выпускніца ліцэя г. Лунінца.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть