Лунинчане побывали в знаковом месте
2022 – Год исторической памятиГод народного единстваНовости районаОбщество

Лунинчане побывали в знаковом месте

У Год гістарычнай памяці раённы савет ветэранаў на чале з Надзеяй Лазіцкай арганізаваў экскурсію ў мемарыяльны комплекс партызанскай славы «Хаваншчына» і Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей.

– У паездку адправіліся больш як 30 ветэранаў вайны і працы, – расказала Надзея Пятроўна. – Былі сярод удзельнікаў і старшыні пярвічных ветэранскіх арганізацый. Вельмі прыемна, што ў страі па-ранейшаму застаецца Ганаровы грамадзянін Лунінецкага раёна Павел Дабрынец, які і на гэты раз далучыўся да нас. Дапамогу ў арганізацыі паездкі аказаў аддзел ідэалагіч-най работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама на чале з начальнікам Наталляй Аксёнавай.

Наша экскурсія пачалася з сустрэчы з тамтэйшым гідам Сяргеем Мачапавым, які быў апрануты як партызан Вялікай Айчыннай вайны. Яшчэ па шляху ў комплекс ён расказаў аб гісторыі стварэння мемарыяла, растлумачыў сваё абмундзіраванне. Аўтобус спыніўся непадалёку ад памятнага камня з надпісам: “Тут, ва ўрочышчы “Хаваншчына” ў 1943-44 гадах размяшчаліся Брэсцкія падпольныя абкамы КПБ і ЛКСМБ, штаб партызанскага злучэння і рэдакцыя абласной газеты “Заря”. Мы ўсклалі кветкі, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых.

Далей маршрут пралягаў па доўгім невысокім мосце. Справа ў тым, што падчас вайны партызанскі атрад знаходзіўся на востраве сярод балот, і таму немцы не маглі дабрацца да лагера. І вось перад вачамі – паляна. Злева і справа ад сцежкі – жылыя зямлянкі. Абстаноўка самая простая: стол, лаўкі, месцы для адпачынку. Крыху воддаль – штаб і рэдакцыя, санчасць.

Ветэран педагагічнай працы Марыя Шаболдава захапілася прыгажосцю навакольнага асяроддзя і зазначыла:

– “Хаваншчына” праўдзіва паказвае абстаноўку той ваеннай пары. Гэта старонкі жывой гісторыі баявых подзвігаў бацькоў і прадзедаў, даніна ўдзячнай памяці тым, хто паў у бітвах за свабоду і мір на нашай зямлі. Ад імя ўсіх выказваю ўдзячнасць арганізатарам за выдатнае мерапрыемства!

– Затым мы наведаліся ў Івацэвіцкі музей, – завяршыла расказ Надзея Лазіцкая. – Тут азнаёміліся з экспанатамі і паслухалі цікавы расповяд. На памяць пра паездку засталіся фотаздымкі, занатаваўшыя яркія імгненні экскурсіі.

 


Похожие статьи


Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть