2022 - Год исторической памятиГод народного единстваКонкурсКультураМикашевичиМолодежьНовости районаОбщество

Лунінчане сярод пераможцаў рэспубліканскага конкурсу

«Мір у душы – мір у краіне!» Так называўся рэспубліканскі конкурс, арганізаваны Беларускім фондам міру пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і Беларускай праваслаўнай царквы. Удзел у ім бралі прадстаўнікі Лунінеччыны.

Ён праводзіўся летась, удзельнікі рыхтавалі на суд журы паэтычныя, празаічныя і мастацкія работы. Іх усе аб’ядноўвалі ідэі міру, духоўна-маральных і культурных каштоўнасцей, патрыятызму, умацаванне дружбы і згоды ў грамадстве. Аўтары імкнуліся прадэманстраваць пачуццё гонару, глыбокай павагі да сімвалаў дзяржавы, нацыянальных, гістарычных і хрысціянскіх святынь Айчыны.

Выпускнік СШ №1 райцэнтра Ягор Лаўрыновіч перамог з вершам “Мой народ”. Сёння юнак вучыцца ў Магілёве і не змог прыняць удзел ва ўрачыстай цырымоніі. А вось Юліі Брэзінай з той жа школы пашчасціла асабіста забраць узнагароду за работу па жывапісе. Малюнак дзяўчынка назвала “Бастынь. Параскева-Пятніцкая царква”. Віншуем юных землякоў і зычым новых поспехаў!

НА ЗДЫМКУ (злева направа): юную мастачку ў паездцы суправаджалі настаўнік Яраслаў Койка, матуля Наталля Брэзіна і старшыня раённай арганізацыі Беларускага фонду міру Віктар Рафаловіч.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть