Лунінчане выступілі на свяце народных традыцый “КРЫНІЦЫ-ФЭСТ”
2023 - Год мира и созиданияКультураМикашевичиНовости районаОбщество

Лунінчане выступілі на свяце народных традыцый “КРЫНІЦЫ-ФЭСТ”

У Калінкавіцкім раённым Доме культуры Гомельскай вобласці прайшло адкрытае свята народных традыцый “КРЫНІЦЫ-ФЭСТ”, мэтай якога з’яўлялася захаванне, аднаўленне і пераемнасць традыцыйнага фальклорнага мастацтва ў рэгіянальнай разнастайнасці. Свята сабрала больш трохсот удзельнікаў з Гомельскай, Магілёўскай, Брэсцкай і Мінскай абласцей, а таксама з горада Мінска.

У адкрытым конкурсе фальклору “Фолк-Фэст”, які праводзіўся ў межах гэтага свята, Лунінецкі раён прадставілі народны фальклорны калектыў “Вытокі” і дзіцячы фальклорны калектыў “Дзятлавіцкі падлесак” Дзятлавіцкага ЦСДК, аматарскае аб’яднанне “Бараўляначка” Баравецкага СК, загадчык Вулькаўскага-1 ЦКіНТ Вольга Мелюх. Удзельнікі прадставілі фальклорныя праграммы, скіраваныя на змястоўнае раскрыццё народных традыцый сваёй мясцовасці, з захаваннем моўных дыялектаў у розных намінацыях.

У намінацыі “спевы” (салісты) выступілі Галіна Брэзіна (Дзятлавіцкі ЦСДК), Вольга Мелюх (Вулькаўскі-1 ЦКіНТ). З вялікім задавальненнем гледачы слухалі дуэт Мікалая і Алены Яскевіч (Баравецкі СК), якія былі выступалі ў намінацыі “спевы” (дуэты). Пад апладысменты гледачоў намінацыю “спевы” (ансамблі) прадставілі фальклорны калектыў “Дзятлавіцкі падлесак” і народны фальклорны калектыў “Вытокі” Дзятлавіцкага ЦСДК, аматарскае аб’яднанне “Бараўляначка” Баравецкага СК. Вельмі спадабаліся гледачам прыпеўкі ў выкананні Галіны Брэзінай (Дзятлавіцкі ЦСДК) і Яўгеніі Хартановіч (Баравецкі СК) – намінацыя “прыпеўкі”. Намінацыю “карагодныя гульні” прадставіў фальклорны калектыў “Дзятлавіцкі падлесак” (Дзятлавіцкі ЦСДК). Завяршыла выступленне ўдзельнікаў Лунінецкага раёна Галіна Брэзіна ў намінацыі “творы народнай прозы”.

Цікавай і разнастайнай акзалася праграмам свята. А нам застаецца пажадаць усім удзельнікам творчага натхнення.  

Ірына Лецка, метадыст РАМЦ

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram

 


Похожие статьи


Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть