Лунінчаніна асудзілі за нaркотыкі
МикашевичиНовости районаОбществоПроисшествия

Лунінчаніна асудзілі за нaркотыкі

Аб згубным уздзеянні наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў на арганізм чалавека часта паведамляе наша газета. Узнімаюць гэту тэму медыкі, у барацьбу з негатыўнай з’явай уступаюць праваахоўнікі. Але іншы раз аматараў дурману нічога не спыняе ад жадання пераступіць ту самую мяжу, калі шляху назад ужо не акажацца.

Так меркаваў 37-гадовы лунінчанін, у біяграфіі якога ўжо былі цёмныя плямы. Неяк на вочы яму трапілі дзікарослыя каноплі. Пераканаўшыся, што ніхто не бачыць, мужчына нарваў лісце і аднёс дамоў. Высушыў “скарб”, здрабніў і частку скурыў. Астатняе схаваў у надзейнае месца, як кажуць, да лепшых часоў. А яны надыходзілі тады, калі мужчына выпіваў. Любоў да моцных напіткаў не мела межаў, таму паслужыла нагодай для пастаноўкі на ўлік ва ўрача-нарколага. Курыльную трубку, пакет і скрутак з наркотыкамі знайшлі праваахоўнікі падчас вобыску па месцы жыхарства, а медыкі выявілі ў арганізме гараджаніна сляды ўжывання небяспечных рэчываў. Пазней экспертыза пацвердзіць, што знойдзены парашок шэра-карычневага колеру з’яўляецца марыхуанай.

Санкцыя ч.1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжвае  абмежаванне волі да 5 год ці яе пазбаўленне на аналагічны тэрмін. Улічваючы, што лунінчанін не менш як 2 разы прадастаўляў сваю кватэру для ўжывання наркотыкаў трэцім асобам, такія дзеянні кваліфікаваны па ч.1 арт. 332. Фігурант пачуў строгі, але справядлівы вердыкт суда. Згодна з ім, 2,6 года ён правядзе ў выпраўленчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прыгавор пакуль не ўступіў у законную сілу.

Ганна ПЕНЕР, старшы памочнік пракурора Лунінецкага раёна.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть