МикашевичиНовости районаОбщество

«Лунінеччына, Брэстчына, Беларусь» Выступленне кіраўніка Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта з нагоды Дня Незалежнасці

 

Дзень Незалежнасці – галоўнае свята краіны, выпакутаванае беларусамі разам з усім савецкім народам у барацьбе з нацыстамі ў Вялікай Айчыннай вайне, здабытае плённай працай у пасляваенны час, калі агульнымі намаганнямі закладваўся эканамічны падмурак для сённяшняй суверэннай Беларусі. Ён, дзякуючы ўзважаным падыходам кіраўніцтва краіны і ў прыватнасці Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, не быў распрададзены і знішчаны, а наадварот прымножаны і выкарыстоўваецца на карысць усяго беларускага грамадства, а не, як гэта распаўсюджана ў свеце, на кішэнь уладальнікаў прыватных карпарацый.

Калі спытаць, з чаго пачынаецца Радзіма, то адказ будзе відавочны – з роднага краю, дзе твае карані – дзе нарадзіўся, вырас, пасталеў. І Лунінеччына, яе жыхары – яскравы прыклад часцінкі Брэстчыны і ўсёй нашай Беларусі.

Дастаткова сказаць, што 90 працэнтаў бюджэту раёна накіроўваецца ў сацыяльную сферу – адукацыю, медыцыну, падтрымку насельніцтва, у тым ліку і на кампенсацыю жыллёва-камунальных паслуг. А як тут не згадаць і знакавае для нашага краю дзяржаўнае прадпрыемства “Граніт”. За гады яго існавання ў сацыяльную сферу ім укладзены без перабольшвання каласальныя сродкі, і сённяшнім днём “Граніт” не толькі мэтанакіравана развіваецца, з’яўляецца прыкладам сацыяльнай абароны і гарантый сваім работнікам у адпаведнасці з калектыўным дагаворам, але і працягвае рабіць важкі ўклад у сацыяльную сферу ў якасці спонсара. Ці было б так, калі прадпрыемства з’яўлялася б прыватным, калі галоўная мэта – прыбытак, дзеля абагачэння ўладальнікаў? Пытанне рытарычнае…

Так, і ў кожным дзяржаўным прадпрыемстве ці арганізацыі ад паспяховасці работы залежыць і дабрабыт яго работнікаў, а захаванне сацыяльных гарантый – абавязковае правіла для ўсіх без выключэння.

На сённяшні дзень, нягледзячы на палітычную сітуацыю ў свеце, моцны палітычны і эканамічны ціск на нашу Беларусь у выглядзе санкцый, можна канстатаваць, што менавіта выбраны шлях дазваляе зараз упэўнена трымацца краіне ў эканамічнай завірусе, якая пачала бушаваць у свеце. Мы маем прамысловы патэнцыял і ў большасці не залежым ад жаданняў сусветных эліт зрабіць нашу краіну сыравінным і працоўным прыдаткам так званага калектыўнага Захаду. І арыентацыя на імпартазамяшчэнне разам з Расіяй, энергетычная і харчовая бяспека даюць усе магчымасці не толькі вытрымаць ціск, але і рухацца наперад. І сацыяльна-эканамічнае развіццё малой радзімы – Лунінеччыны – адлюстраванне  паспяховай рэалізацыі нашага патэнцыялу.

Сукупныя даходы бюджэту раёна зараз значна перавышаюць прагнозны паказчык у 107,9 працэнта на год у параўнанні з 2021-ым. Фізічныя аб’ёмы прамысловай вытворчасці сёлета за 5 месяцаў па раёне выраслі на 9,9 працэнта, пры гэтым, не дапушчаны рост складскіх запасаў прадукцыі. У той жа час інвестыцыі ў асноўны капітал, а менавіта ў мадэрнізацыю вытворчасці, абсталяванне, тэхніку і будаўніцтва выраслі на 10,4 працэнта і склалі 54,9 мільёна рублёў. Варта адзначыць, што рэалізацыя найбольш маштабных інвестыцыйных праектаў запланавана на РУВП “Граніт” і ААТ “Палессеэлектрамаш”, а таксама будзе весціся буйнае будаўніцтва вытворчых памяшканняў у сельгасарганізацыях “Дварэцкі” і “Вулькаўскі світанак”. Дарэчы, нягледзячы на аб’ектыўныя складанасці і дасягнутую высокую планку гаспадарання на палескай беднай глебе, у цэлым па раёне сельгаспрадпрыемствы паказваюць добрыя вынікі. Сёлета за 5 месяцаў валавая вытворчасць павялічылася на 3,8 працэнта. Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі перавысіла 20 працэнтаў, а рэнтабельнасць прадаж перавысіла 17 працэнтаў. У цэлым атрымана 11 мільёнаў рублёў чыстага прыбытку, што на 4,2 мільёна больш, чым летась.

Плённа працуе і прыватны сектар эканомікі раёна. Дастаткова сказаць, што больш за 20 працэнтаў даходаў бюджэту прыпадае на прыватнікаў. Больш таго, з пачатку года створана яшчэ 6 новых арганізацый у сферы малога прадпрымальніцтва. Людзі маюць магчымасць рэалізоўваць свае ідэі і патэнцыял і ў гэтай сферы. Увогуле, аб працавітасці і прыватнай ініцыятыве палешукоў яскрава сведчыць дзейнасць фермерскіх гаспадарак ды сотні гектараў прыватных плантацый клубніц.

Зразумела, што ўсе падаткі і адлічэнні ў бюджэт вяртаюцца назад людзям у выглядзе фінансавання сацыяльнай сферы, як ужо і гаварылася вышэй. Больш таго, каб захаваць сацыяльныя стандарты і прадаставіць людзям для жыцця такія ж умовы, як і ў буйных гарадах, дзяржава выдзяляе раёнам, у тым ліку Лунінецкаму, бязвыплатныя субсідыі. Такім чынам, рэспубліканскія даходы раўнамерна размяркоўваюцца для ўсіх грамадзян краіны. Ды і за прыкладам далёка хадзіць не трэба – Лунінецкая ЦРБ па абсталяванню не саступае абласным бальніцам, нашы таленавітыя дзеткі маюць магчымасць раскрыць свой патэнцыял, і сярод сельскіх рэгіёнаў вобласці Лунінеччына займае лідарства ў алімпіядным руху па вучэбных прадметах. Ды і для спорту, і актыўнага адпачынку ў нас ёсць усё.

А каб не толькі захаваць, што маем, але і прымножыць здабыткі для нашых нашчадкаў, патрэбны лад і згода ў грамадстве. Толькі разам мы здольны вытрымаць выклікі часу і адстаяць свой край, сваю Беларусь.

Аляксандр Савіна, старшыня Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть