КультураМикашевичиНовости районаОбразованиеОбщество

Лунінецкі акцэнт нацыянальнага юбілею Якуба Коласа

У Лунінцы 3 лістапада прадстаўнікі грамадскасці ўсклалі кветкі да помніка Якубу Коласу. Затым неабыякавых лунінчан гасцінна запрасіла СШ №2 г. Лунінца.

Цудоўныя дзеці нават у восеньскія канікулы з задавальненнем правялі экскурсію па тэматычным маршруце “Літаратурная Лунінеччына”. Удзячныя заснавальніку нацыянальнай мовы, прыгадалі яго самабытных папярэднікаў, імёны якіх звязаны з нашым краем, у тым ліку стваральніку беларускай граматыкі з Луніна і перакладчыку агульнаславянскага эпасу з Лунінца. Ушанавалі памяць пісьменнікаў-землякоў, якія адкрывалі таямніцы мінулага, і сучасных творцаў, працягваючых справу народнага песняра.

У юбілей Якуба Коласа яго імя згуртавала прадстаўнікоў розных сфер жыццядзейнасці горада. Банкаўскія работнікі палічылі важным у Год гістарычнай памяці пазнаёміцца з новым мемарыяльным праектам – вынікам партнёрства школы і рэдакцыі раённай газеты “Лунінецкія навіны”. Чыгуначнікі маюць рацыю ганарыцца тым, што ў 1911-1912 гг. апальны настаўнік Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч займаўся рэпетытарствам з дзецьмі першапраходцаў сталёвых магістралей. Прадстаўнікі ГАС ДТСААФ аддалі даніну павагі ваенным старонкам у біяграфіях літаратараў. Прадпрымальнікі захапляліся мілагучнай мовай юных экскурсаводаў і выказвалі ўдзячнасць педагогам-філолагам за выхаванне патрыётаў малой радзімы.

Сустрэча не прадугледжвала музычных фрагментаў. Але ў душы кожнага ўдзельніка сціплай урачыстасці ў гонар Якуба Коласа гучаў бессмяротны “Мой родны кут” як духоўны гімн Беларусі і яе народнаму песняру, да 140-гадовага юбілею якога мелі шчасце дачыніцца дзякуючы адной з устаноў адукацыі, што раней, цяпер і заўсёды абвяшчаюць грамадству “разумнае, добрае, вечнае”.

Таццяна Канапацкая

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть