Лунінецкі раён: рэкі стрымліваюць нораў
Новости районаОбщество

Лунінецкі раён: рэкі стрымліваюць нораў

Сітуацыя з узроўнем вады ў Лунінецкім раёне кантралюемая і пакуль спакойная.

Як расказаў старшы інжынер РАНС Міхаіл Нікалаевіч, на сённяшні дзень крытычных сітуацый няма. На пастаяннай аснове вядзецца маніторынг гідралагічнай абстаноўкі, выратавальнікі кантралююць узровень вады ў раёне. У штатным рэжыме працуюць помпавыя станцыі прадпрыемства меліярацыйных сістэм. На рэчышча выйшла Цна. Пакуль рака спы-нілася на адзнацы 242 сантыметры. Меншы ўзровень у Лані (179) і Прыпяці (162). Тут вада не толькі трымаецца, але нават некалькі “мінусуе”. Для выхаду на рэчышча гэтым рэкам патрэбна 230 сантыметраў.

Жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў, дзе патрабавалася б адсяленне людзей ці жыўнасці на Лунінеччыне не выяўлена. Вяскоўцы і жыхары Мікашэвіч звярталіся ў РАНС і “Белдзяржстрах” з паведамленнямі аб падтапленнях у падвалах і склепах. У некаторых населеных пунктах раёна блізкасць рэк, меліярацыйных каналаў і талыя грунтовыя воды дадалі клопату мясцовым жыхарам і ў тым, што вада стаіць на зямельных участках каля дамоў і дачных надзелах. Зразумела, што яе адкачванне не прыносіць жаданага эфекту. Аднак, калі некалькі дзён патрымаецца добрае надвор’е, зямля падсохне і вада паціху пачне адыходзіць. Чаго не скажаш у выпадку значных ападкаў, напрыклад, мокрага снегу, які ўчора нечакана пайшоў. Таму ўсё цалкам залежыць ад “нябеснай канцылярыі”.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть