Лунінецкі сімвал беларускай спадчыны ў рэспубліканскім творчым праекце
КультураМикашевичиНовости районаОбщество

Лунінецкі сімвал беларускай спадчыны ў рэспубліканскім творчым праекце

Наш раён уключыўся ў рэспубліканскі творчы праект “Культурная спадчына Беларусі”. Яго ўдзельнікі з усіх куткоў краіны рыхтуюць вышываныя карты сваіх рэгіёнаў, з якіх у выніку павінна атрымацца вялікае мастацкае пано.

Вольга Мелюх

– Гэты праект ініцыіраваў Цэнтральны камітэт Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, – расказвае дырэктар раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра Таццяна Лівінец. – Лепшыя вышывальніцы Брэстчыны ўносяць свой уклад у стварэнне твора па раней распрацаваным і зацверджаным эскізе. Распачала агульную работ у Марыя Муха з Ганцавіч, якая зрабіла традыцыйны рушнік. Эстафету ў нашым раёне пераняла загадчык Вулькаўскага 1 Цэнтра культуры і народнай творчасці Вольга Мелюх. Таленавітая майстрыха справілася з задачай на выдатна! Вышываная гладдзю карта атрымалася вельмі прыгожай. На ёй адлюстраваны сімвал роднага краю – Куст. Абрад ваджэння Кусты на Тройцу знаёмы многім знатакам беларускай спадчыны. Не дзіўна, што яго ў свой час уключылі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Запісала Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ.

Фота з архіва Вольгі Мелюх и Таццяны Лівінец

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть