Лунінецкія выратавальнікі наведалі яслі-сад-СШ аг. Вулька-1
Новости районаОбщество

Лунінецкія выратавальнікі наведалі яслі-сад-СШ аг. Вулька-1

26 лютага ў рамках акцыі “Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі” ў ДУА “Яслі-сад-сярэдняя школа аг. Вулька-1” прайшла сустрэча з Лунінецкім РАЧС.
 
Выхаванцы дзіцячага садка падрыхтавалі інсцэніроўку для гасцей, у якой Калабок і яго лясныя сябры паказалі, што трэба быць вельмі асцярожнымі з агнём. Таксама дзеці прадставілі гасцям выставу малюнкаў на адпаведную тэму.
 
 
Прадстаўнікі РАЧС аддзякавалі за цёплы прём падарункамі. Але самае цікавае чакала на вуліцы. Сапраўдную пажарную машыну змаглі зблізу разглядзець вучні школы і выхаванцы дзіцячага садка. Дзецям была прадэманстравана спецыяльная амуніцыя, прылады выратавальнікаў, а таксама прыём тушэння.
 
Сустрэча з РАЧС стала сапраўднай прыгодай. А галоўнае – вучні яшчэ раз успомнілі пра правіла бяспекі.
 
 
Святлана Жыгар, настаўнік беларускай мовы і літаратуры



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть