Общество

Лясныя дары па-ранейшаму тояць небяспеку,

хоць з дня Чарнобыльскай катастрофы мінула больш як 28 год.

Наша краіна адчувальна пацярпела ад наступстваў аварыі на ЧАЭС: 23 працэнты тэрыторыі былі падвергнуты радыяцыйнаму забруджванню. У аб’яўленай зоне экалагічнага бедства пражывала больш як 15 працэнтаў насельніцтва. На Брэстчыне пацярпелымі прызналі жыхароў Столінскага, Лунінецкага, Пінскага і Драгічынскага раёнаў. У “Пералік населеных пунктаў і аб’ектаў, якія знаходзяцца ў зонах радыяцыйнага забруджвання”, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 лютага 2010 года №132, увайшлі і 50 лунінецкіх вёсак.
Рэгулярна санітарнай службай праводзіцца кантроль за ўтрыманнем радыенуклідаў у харчовых прадуктах. Летась з дзяржаўнага сектара і асабістых падсобных гаспадарак адабрана і даследавана 1245 проб на ўтрыманне цэзію-137. Перавышэнне рэспубліканскіх дапушчальных узроўняў (РДУ-99) зарэгістравана ў адной пробе лясных ягад і 20-ці – грыбоў. Яшчэ 44 пробы харчовых прадуктаў правяраліся на наяўнасць стронцыю-90. Перабольшання нарматываў РДУ-99 не выяўлена.
Спецыялісты ведамасных радыелагічных лабараторый правялі 42160 даследаванняў, з іх з перавышэннем РДУ-99 зафіксавана 282 (12 – мяса дзікіх жывёлін, 212 – грыбы, 55 – лясныя ягады, па аднаму – лекавай сыравіны, дроў, корму). Акрамя таго, на ўтрыманне радыенуклідаў цэзію-137 на ААТ “ЛМЗ” правераны 5818,2 тоны малака з прыватнага сектара і 45428,9 тоны – з грамадскага. Спецыялісты радыелагічнай лабараторыі філіяла “НВК “Палессе” райспажыўтаварыства летась выканалі праверкі 1515 проб мяса свініны, 1578 – ялавічыны. Усе іх вынікі адпавядаюць патрабаванням РДУ-99. Супрацоўнікі радыелагічнага аддзела райветлабараторыі займаліся пробамі малака (449), кармоў: грубых (318) і сакавітых (847). Толькі ў адной выяўлена перавышэнне.
Як бачна з вышэй пера-лічанага, па-ранейшаму ад-значаецца высокая ўдзельная вага забруджанай пабочнай прадукцыі лесу і мяса дзікіх жывёлін. Яна ў цяперашні час з’яўляецца асноўнай крыніцай паступлення радыенуклідаў у арганізм чалавека.
Санітарна-эпідэміялагічнай службай раёна ажыццяўляецца таксама радыяцыйны кантроль пітной вады. У 2013-ым даследавана 192 пробы з крыніц цэнтралізаванага водазабеспячэння (на цэзій-137 – 184 пробы (артсвідравіны – 58, водаправоды – 126), на альфа-бэта радыеактыўнасць – 8 проб, яшчэ 49 – з крыніц дэцэнтралізаванага водазабеспячэння. На ўтрыманне радыенуклідаў у аб’ектах знешняга асяроддзя праверана 19 проб (будматэрыялы, нехарчовая прадукцыя лясной гаспадаркі і інш.). Усе вынікі адпавядаюць патрабаванням РДУ-99.
З мэтай вывучэння ўнутранага накаплення радыенуклідаў у арганізме грамадзян, а таксама для далейшага планавання прафілактычных і аздараўленчых мерапрыемстваў, прадстаўнікамі ўстаноў аховы здароўя і санітарнай службы раёна праводзяць работу па абследаванню насельніцтва на СІЧ-устаноўках. Летась яго прайшлі 20281 чалавек (15297 – дарослыя, 4984 – дзеці і падлеткі). З агульнай колькасці правераных перавышэнне выяўлена толькі ў двух жыхароў (вёскі Вулька 2 і Кажан-Гарадок). Прычынай аказалася ўжыванне ў ежу грыбоў, забруджаных цэзіем-137.
Пераканаўча рэкамендуем усім грамадзянам у абавязковым парадку ўдакладняць у прадаўцоў на рынках наяўнасць дакументаў, якія пацвярджаюць бяспеку дароў лесу, а таксама праводзіць радыеметрычны кантроль у спецыялізаваных лабараторыях. Гэта можна зрабіць бясплатна пры звароце ў раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Памятайце, ад вашага выбару залежаць здароўе і даўгалецце!

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть