МАЛІТВА ЗА БЕЛАРУСЬ
Цесныя ўзаемасувязі на працягу апошніх год звязваюць калектыў ААТ “Лунінецкі малочны завод” з рэлігійнай абшчынай праваслаўнага храма, які будуецца ў Лунінцы ў гонар іконы Божай Маці “Взыскание погибших”.
Праводзімыя мерапрыемствы – справа новая, да гэтага часу не апрабаваная. Упэўнена, яны вельмі патрэбны людзям. Сістэматычныя сустрэчы з настаяцелям храма Сергеем Крышталем садзейнічаюць выхаванню духоўна сталай, развітай асобы, здольнай асэнсоўваць сваю адказнасць за лёс Айчыны і свайго народа. Гэта вельмі важна для патрыятычнага выхавання моладзі, якая з задавальненнем прымае ў іх удзел. Садзейнічаюць згуртаванасці калектыву экскурсіі па памятных месцах Беларусі, якія праводзяцца рэгулярна.
Індывідуальна падтрымліваем людзей. Разам з айцом Сергіем наведваем на даму адзінокіх пенсіянераў, інвалідаў, работнікаў, праводзім з імі гутаркі.
намеснік дырэктара па ідэалагічнай і кадравай рабоце ААТ “Лунінецкі малочны завод”.