Общество

МАСЛЕНІЦА!

У печы весела патрэсквае агонь, жвава пераскокваючы з паленца на паленца. На прыпечку ў посудзе падыходзіць цеста. Пакуль грэецца патэльня, гаспадыня, нікінуўшы фартушок, расстаўляе на стале ў талерачках смятану, вішнёвае і малінавае варэнне. На вачах расце стос духмяных бліноў. Падобныя на сонейка, яны быццам сімвалізуюць прыход вясны.

У дні Масленічнага тыдня, а ў гэтым годзе ён пачнецца 8 лютага, жанчыны з асаблівым настроем завіхаюцца ля печаў. Разам з майстрам Надзеяй Карповіч рыхтуюцца да народнага гуляння і навучэнцы ДПТК сельскагаспадарчай вытворчасці. Будучыя повары ў Масленічны тыдзень пяроймуць многія сакрэты прыгатавання традыцыйных беларускіх страў.

Фота Рыгора ЖУКА.




Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть