КультураМикашевичиМолодежьНовости районаОбщество

Мерапрыемствы з нагоды Дня моладзі ў Лунінцы і Мікашэвічах

Раённае мерапрыемства, прысвечанае Дню моладзі, пройдзе ў нядзелю, 26 чэрвеня, у Лунінцы каля Лядовай арэны.

У праграме: тэнісбол і спартыўныя конкурсы, выставы прафесійна-тэхнічнага майстэрства і мініаўтамабіляў, выступленне агітбрыгад, спаборніцтвы па збору спілскарты. Будуць працаваць выязны гандаль і атракцыёны, пройдуць фестываль фарбаў і флэшмоб «За любімую Беларусь». Пачатак у 18.00.

А напярэдадні – 25 чэрвеня – у Мікашэвічах пройдзе VI маладзёжны музычны фестываль «Мы – адзіныя! Мы – моладзь!».

Сёлета на вулічнай сцэне Палаца культуры выступяць калектывы ААТ «БелАЗ», «Беларускі металургічны завод», мінскіх трактарнага і падшыпнікавага заводаў, і, вядома ж, РУВП «Граніт». Пачатак фестывалю ў 20.00. Пасля заканчэння выступіць дыджэй з танцавальнай групай.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть