Месячнік па добраўпарадкаванню працягнецца на Лунінеччыне на 26 красавіка
Общество

Месячнік па добраўпарадкаванню працягнецца на Лунінеччыне на 26 красавіка

За гэты час належыць прывесці ў годны санітарны стан усе без выключэння населеныя пункты раёна.

У райвыканкаме створана рабочая група, узначальвае якую намеснік старшыні Руслан Хоміч. Аналагічныя фарміраванні ёсць у Мікашэвіцкім гарадскім і ўсіх сельскіх выканаўчых камітэтах. Імі ўжо распрацаваны планы мерапрыемстваў па навядзенню парадку на адміністрацыйных тэрыторыях, вызначаны аб’ёмы работ і тэрмін іх выканання. За ходам месячніка будзе наладжаны строгі кантроль

Адначасова ў прынятым райвыканкамам рашэнні пазначана, што да 1 мая 2019 года патрэбна будзе завяршыць работы па азеляненню населеных пунктаў, забяспечыўшы яго ўзровень не менш як 50 працэнтаў у цэлым і 30 працэнтаў – у жылых раёнах і мікрараёнах. У сувязі з гэтым неабходна наладзіць работу з насельніцтвам, якое павінна прымаць самы актыўны ўдзел у навядзенні парадку і азеляненні дваровых тэрыторый шматпавярховых дамоў і індывідуальных домаўладанняў у гарадах і вёсках раёна.

Рашэннем запатрабавана да гэтага ж часу прывесці ў належны выгляд мемарыяльныякомплексы, воінскія магілы і іншыя пахаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Інфармацыю аб выкананні работ неабходна прадаставіць у райвыканкам да 29 красавіка 2019 года.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть