“БЭБІ-ШОУ”
27 чэрвеня на плошчы Леніна ўпершыню ў раёне адбудзецца конкурс на лепшую дэкарыраваную дзіцячую каляску.
Для «цюнінга” першага сродку руху дзіцяці можна выкарыстоўваць любыя матэрыялы. Праявіць творчасць можна будзе ў намінацыях: «У гасцях у казкі”, «Мульцяшны калейдаскоп”, «Спартыўная каляска”, «Каляска «Фантазія””, «Каляска «Экспромт””, «Поры года”, «Маленькі прытулак”, «Зорная пара” (каляскі блізнюкоў і двайнят), «Лепшы «цюнінг””, «Самы маленькі удзельнік”. Кожная каляска павінна мець сваю назву.
Заяўкі на ўдзел ад сем’яў з дзецьмі любога ўзросту прымаюцца да 24 чэрвеня у аддзеле па справах моладзі райвыканкама: вул. Чырвоная, 1, кабінет 503, тэлефоны: 2-17-72, 8-(029)-684-62-85. Усіх удзельнікаў чакаюць падарункі. Галоўны прыз – DVD-прайгравальнік.
Аддзелы па справах моладзі, ЗАГС і Лунінецкі ЦДТ запрашаюць усіх прыняць удзел у арыгінальным мерапрыемстве.