Молодежь

ДЗЕД МАРОЗ ПАСЯЛІЎСЯ Ў “АЛІМПЕ”

Лядовая арэна «Алімп” з кожным днём набывае ўсё больш прыхільнікаў. Прыемна, што наведваюць аб’ект здароўя юнакі і дзяўчаты, сем’і з дзецьмі і кампаніі больш сталых людзей.

Не за гарамі Новы год. Правесці святы змястоўна і запамінальна можна на лёдзе. Гутарым з дырэктарам «Алімпа” Яўгенам МАРОЗАВЫМ. –Як будзе працаваць Лядовая арэна? – Прынята рашэнне, што да Новага года мы будзем працаваць па звычайнаму графіку: з 8.00 да 22.30, у нядзелю – з 10.15 да 22.30, трэнажорная зала будзе як і раней адкрыта з 16.00 да 22.45, акрамя суботы. Нават 31 снежня і 1 студзеня будзем рады тым, хто захоча выйсці на лядовую пляцоўку. Думаю, што будзе працаваць і кафэ, таму можна будзе адпачыць і там. – Ведаю, што вы падрыхтавалі сюрпрыз аматарам здаровага ладу жыцця… – Хацелі правесці на лёдзе цікавае навагодняе шоу, аднак з-за павышэння цэн не змаглі закупіць неабходныя ўпрыгожанні, таму свае задумкі вырашылі пакінуць на наступны год. Аднак, якое ж свята без сюрпрызаў? Калі вы вырашылі пакатацца на лёдзе кампаніяй і вас больш як 20 чалавек, можам прапанаваць скідку. Таксама на лёд запрасілі Дзеда Мароза і Снягурку. Кожны жадаючы зможа сфатаграфавацца з казачнымі персанажамі на каньках. – Ці зменіце музычнае напаўненне масавых катанняў на навагодняе? – Аздабленне масавых катанняў – найбольш складанае пытанне. Што ні чалавек, то свой густ. Некаму падабаецца класічная музыка, камусьці хіты 80-ых, а моладзь просіць больш сучасныя. Наш гукааператар стараецца ўлічваць просьбы і кампанаваць «плэй-ліст”. Магчыма, уключым у яго і некалькі больш святочных кампазіцый. – У святы на лёд могуць пайсці і тыя, хто падагрэў сябе спіртным… – Безумоўна, святочныя дні для нас – самыя напружаныя і адказныя. Хаця і ў звычайныя дні сустракаюца асобы, якія спрабуюць прайсці на масавае катанне ў стане алкагольнага ап’янення, нават не задумваючыся пра тое, што гэта вельмі траўманебяспечна. Такім стараемся тлумачыць абставіны і не пускаць на лёд. У святочныя дні прыцягнем на масавыя катанні не толькі інструктараў, але і супрацоўнікаў, каб больш пільна сачыць за абстаноўкай на лёдзе. Спадзяюся, што ў святочныя дні наш аб’ект час ад часу будуць наведваць супрацоўнікі міліцыі. У любым выпадку будзем рады бачыць кожнага чытача «Лунінецкіх навін” сярод нашых гасцей. Упэўнены, вам у нас спадабаецца.


Графік масавых катанняў Панядзелак – 12.00, 14.00, 20.30; Аўторак – 12.00, 14.00, 21.45; Серада – 12.00, 14.00, 20.30, 21.45; Чацвер – 12.00, 14.00, 20.30; Пятніца – 12.00, 14.00, 20.30, 21.45; Субота – 16.00, 17.00, 18.15, 19.15, 20.30, 21.45; Нядзеля – 10.15, 11.15, 12.30, 13.30, 14.45, 15.45, 17.00, 18.15, 19.30, 20.30, 21.45.

Падчас нашага наведвання ў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе па зімовых відах спорту займаліся юныя хакеісты. Хлопчыкі з запалам бегалі па лёдзе, выконвалі заданні, якія ставіў для іх кіраўнік секцыі. Як адзначыў трэнер Раман Паліцынскі, на сённяшні дзень падрыхтаваны дастойныя каманды для ўдзелу ў рэспубліканскім маладзёжным турніры «Залатая шайба”. Прычым, юнакі маглі б нават паспрачацца за прызавыя месцы. Адзінае, што для ўдзелу ў спаборніцтвах такога высокага ўзроўню неабходна спецыяльная форма. У гарадах, дзе лядовыя аб’екты пабудаваны даўно і ёсць хакейныя каманды, з гэтым праблем не існуе. Спадзяемся, што і ў нас юнакоў падтрымаюць аддзел адукацыі ці па справах моладзі, і лунінецкая зборная зойме годнае месца сярод лепшых каманд Беларусі. Працягваецца набор хлопчыкаў у секцыю «Хакей з шайбай”. Бацькам не трэба хвалявацца за дзяцей, паколькі з імі займаюцца высокакласныя спецыялісты. Лядовая арэна – цудоўнае месца для адпачынку. Завітайце адзін раз і вам захочацца наведаць аб’ект здароўя зноў! Аляксандр КОЎКА. Фота аўтара.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть