Молодежь

Дзесяць запаведзяў КОДЭКСА

На базе нашага раёна адбылася абласная інструкцыйна-метадычная нарада намеснікаў кіраўнікоў устаноў сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі Брэстчыны. Яе ўдзельнікаў вітаў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Рафаловіч. Аб падзеі расказвае дырэктар політэхнічнага каледжа Андрэй БАЎКУНОВІЧ:

– Калегі абмеркавалі асаблівасці арганізацыі і метадычнага забеспячэння навучальнага працэса ў прафтэхустановах у сувязі з уступленнем у сілу з 1 верасня Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. На важных момантах новаўвядзенняў спыніліся начальнік аддзела сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Міхаіл Хашымаў і дырэктар абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра Анатоль Макаранка.

– Відавочна, наш каледж мае станоўчы вопыт работы, дзякуючы чаму стаў гаспадаром абласной сустрэчы.

– Калектыў адзначаны за дасягненні ў справах рацыяналізацыі і вынаходніцтва, поспехі ў мастацкай самадзейнасці. У сваім выступленні я акрэсліў тры важныя вяхі ў нашай гісторыі і колькасныя паказчыкі гэтых этапаў: з адкрыццём ПТВ-146 у 1980-ым, праз год мелі 183 выпускнікі. У 2000-ым набылі статус ліцэя, летась – каледжа. За гэты час 10230 юнакоў і дзяўчат атрымалі пуцёўку ў жыццё. Што да якасных паказчыкаў дзейнасці, калегі з іншых раёнаў маглі ўпэўніцца ў іх увачавідкі. Майстэрні і кабінеты ўкамплектаваны сучасным абсталяваннем. Тэорыю і практыку выкладаюць высокакваліфікаваныя спецыялісты. Створаны ўсе ўмовы для таго, каб нашы навучэнцы навучаліся запатрабаваным прафесіям і адчувалі сябе камфорта ў сценах каледжа.

– Давялося пачуць меркаванне, што вельмі цікавым і карысным быў даклад прарэктара па навукова-метадычнай рабоце УА “Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі” Міхаіла Ільіна.

– Ганаровы госць са сталіцы прааналізаваў задачы Кодэкса аб адукацыі. Гэта і стварэнне цэласнага механізма нарматыўна-прававага рэгулявання на базе ўжо склаўшыхся інстытутаў заканадаўства ў сферы адукацыі, і захаванне пераемнасці, і аптымізацыя ўзаемадзеяння заканадаўчых адукацыйных нормаў з нормамі іншых галін права.

– Новы дакумент замацаваў своесаблівыя “дзесяць запаведзяў” – прынцыпы дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі.

– Вызначаны прыярытэт не толькі ведаў, але і агульначалавечых каштоўнасцей, правоў чалавека, гуманістычны характар адукацыі. На яе гарантавана канстытуцыйнае права кожнага, як і забяспечанасць роўнага доступу да атрымання. Новым момантам з’яўляецца прынцып інтэграцыі ў сусветную адукацыйную прастору пры захаванні і развіцці традыцый. Захаваны экалагічны напрамак і свецкі характар сістэмы адукацыі, дзяржаўна-грамадскае кіраванне ёю, падтрымка і развіццё з улікам задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Гэтым мэтам і будзе адпавядаць вучэбна-выхаваўчы працэс у навучальным годзе, што пачаўся.

Гутарыла Алена ЦІХАМІРАВА, настаўніца каледжа.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть