Молодежь

ГАЛОЎНАЕ Ў СВЕЦЕ – НАШЫ ДЗЕЦІ

У Міжнародны дзень абароны дзяцей на плошчы Леніна перад цэнтральным уваходам у ЦДТ адбылося вясёлае і запамінальнае свята. Яго арганізатары падабралі цудоўны дэвіз, які гаварыў сам за сябе – «Яго вялікасць – дзіця”.
Хлопчыкаў і дзяўчынак павіншавалі загадчык сектара аховы дзяцінства раённага аддзела адукацыі Таццяна Шандарэўская, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Наталля Верас і намеснік дырэктара Цэнтра дзіцячай творчасці Галіна Васільева. Вядучая праграмы Святлана Філонік літаральна з першых хвілін захапіла юных удзельнікаў задорам і прыўзнятым настроем. Дружнымі апладысментамі малышы віталі гасцей – казачных герояў Кракадзіла і Чупа-Чупса, ад якіх салодкія цукеркі атрымалі ўсе.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть