І ЗАКРЫВАЕ ВЕЦЕР ПЕРАМЕН ПАДРУЧНІКІ НА НЕПРАЦЯГЛЫ ЧАС…
“Близкий и немножечко далекий
Колледж – наш второй родимый дом –
Словно память светлую и строгую
Мы с собою в сердце унесем!”
У простых і шчырых словах навучэнцаў прафтэхкаледжа, вядучых Алесі Косцеравай і Руслана Рогава адчувалася непераадольнае хваляванне, якім былі ахоплены ўсе прысутныя. Традыцыйная ўрачыстасць – уручэнне дыпломаў выпускнікам – узрушыла пачуцці многіх маладых людзей, што паднімаліся на сцэну за запаветным дакументам. Менавіта ён стаў чарговай прыступкай на жыццёвым шляху.
Спартыўная слава ўпрыгожыла скарбонку дасягненняў Юрыя Антончыка – пад бурныя апладысменты ён атрымаў пасведчанне аб другім дарослым разрадзе па цяжкай атлетыцы. А навучэнец 6-ай групы Дзмітрый Коўшык, які ў пачатку лета выратаваў з вогненага полымя двух дзяцей, прымаў удзячнасць ад намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Івана Клімчука.