НЕ ПАКІДАЙЦЕ Ў АДЗІНОЦЕ
3 снежня – хаця і прывычная дата ў нашым календары, але яна заклікана нагадаць усім: побач з вамі жывуць людзі, якія маюць фізічныя і разумовыя абмежаванні.
Дзіця-інвалід – бадай, самае страшнае выпрабаванне для бацькоў. Часта не задумваемся над гэтым, таму што не бачым «асаблівых” малышоў. Яны рэдка сустракаюцца на вуліцах, не гуляюць на пляцоўках, не ходзяць у звычайныя школы. Яны – не такія, як усе…
Але многія малююць, лепяць, майструюць, удзельнічаюць у разнастайных тэатральных фестывалях і выставах. Тым самым, атрымліваюць цудоўны шанц выказаць свой унутраны свет, рэалізаваць здольнасці і прадэманстраваць талент. Іх работы напоўнены эмоцыямі: радасцю, слязьмі, здзіўленнем, болем… Дзеткі не вінаватыя ў тым, што нарадзіліся такімі. Але кожнаму без выключэння патрэбны ўвага і падтрымка.
Наш калектыў стаў ініцыятарам акцыі «Клопат, дапамога, міласэрнасць”. Сабраныя сродкі будуць накіраваны на развіццё цэнтра для дзяцей-інвалідаў, арганізацыю навагодняга свята, набыццё памперсаў, гуртковую і тэатральную дзейнасць.
Спяшайцеся рабіць дабро! Разліковы рахунак №30015005920098 у ЦБУ №119 філіяла №121 ААТ «АСБ «Беларусбанк”. Тэлефон для даведак 8-029-760-67-71. Мы будзем рады разгледзець любыя прапановы!
Запрашаем на мерапрыемства, прысвечанае Дню інвалідаў, якое адбудзецца ў суботу, 5 снежня, у 15.00 у дзіцячым цэнтры (г. Лунінец, вул. Горкага, 14).
Васіль ЯРМОЛЬЧЫК,
старшыня Лунінецкай гарадской арганізацыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам.