ПРЫКЛАД ПАКАЗВАЕ СТАНЦЫЯ ЛУНІНЕЦ
Тут у ліку першых на Лунінеччыне быў створаны Савет па справах моладзі.
Пачыналі карысную справу намеснік начальніка Юрый Барысаў, спецыяліст па кадрах Галіна Туркевіч, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, рабочай моладзі. Старшынёй абралі інжынера-тэхнолага, настаўніка моладзі Ніну Іванаўну Авіжыч. У мінулым годзе савет моладзі ўзначаліў намеснік начальніка Мікалай Антановіч.
На станцыі працуе 45 маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 31 год. Аднак, было прынята рашэнне, што пад увагай савета па справах моладзі будуць работнікі да 35 год.
Маладыя спецыялісты, што прайшлі праверку часам, уключаны ў рэзерв на кіруючыя пасады. На прадпрыемстве вітаецца жаданне працягваць адукацыю ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах без адрыву ад вытворчасці.
Мерапрыемствы, праводзімыя з удзелам моладзі, накіраваны на выхаванне патрыятычных пачуццяў, працавітасці, прапаганды здаровага ладу жыцця. Сталі традыцыйнымі сустрэчы з ветэранамі, праводзяцца працоўныя рэйды па аказанню дапамогі па месцы жыхарства. Сумесна з пярвічнай арганізацыяй БРСМ абследуюць жыллёвыя умовы падшэфных удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
У маладых работнікаў ёсць усе магчымасці для заняткаў спортам: станцыя пастаянна арандуе залу ў прафліцэі прыборабудавання, у планах – арэнда на лета стадыёна. Штогод каманда ўдзельнічае ў спратакіядзе Баранавіцкага аддзялення чыгункі, праводзяцца святы і экскурсіі для работнікаў і іх сем’яў. Традыцыяй стала ўрачыстае ўшанаванне маладых спецыялістаў і пасвячэнне ў прафесію чыгуначніка. У ліку першых у раёне на станцыі Лунінец была створана пярвічная арганізацыя грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.
Жылы дом па вул. Я. Коласа ў райцэнтры, пабудаваны ў мінулым годзе, можна з гонарам назваць маладзёжным – пяць маладых сем’яў станцыі Лунінец атрымалі там кватэры.
Уся работа савета па справах моладзі вядзецца ў цеснай сувязі з пярвічнымі арганізацыямі БРСМ і “Белай Русі”, прафсаюзным камітэтам. Пастаянна падтрымлівае ініцыятыву начальнік станцыі Валерый Вярэніч, які па праву атымаў ганаровае званне “Чалавек года” ў галіне маладзёжнай палітыкі.
І далей савет будзе праводзіць работу па ідэалагічнаму выхаванню, павышэнню прэстыжу прафесіі чыгуначніка, арганізацыі працы і быту, умацаванню здароўя і прапагандзе здаровага ладу жыцця, развіццю турызму, аказанню дапамогі сем’ям.