Молодежь

ПУТЁЎКА Ў ДАРОСЛАЕ ЖЫЦЦЁ

Сапраўдны выпускны баль адбыўся ў сельскагаспадарчым каледжы.

Навучэнцы, іх бацькі, выкладчыкі, майстры вытворчага навучання, дырэктар і яго намеснікі сабраліся ў актавай зале навучальнай установы на ўрачыстыю цырымонію ўручэння дыпломаў. Па добрай традыцыі дакументы аб адукацыі ўнеслі пад гукі ўрачыстага марша. Вітаючы выпускнікоў, дырэктар Фёдар Бірыла пажадаў не спыняцца на дасягнутым, а пастаянна рухацца наперад, удасканальваць прафесійнае майстэрства, а дасягнуўшы пэўных вынікаў, не забываць навучальную ўстановую, якая дала пуцёўку ў жыццё. Разам са старшынёй раённага Савета дэпутатў Віталем Адзішчавым уручылі першыя дыпломы аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі “тэхнікам-будаўнікам”.

“Не позволяй душе лениться…”, – гэтымі вершаванымі радкамі Мікалая Забалоцкага давала наказ выпускнікам куратар Вольга Клопат. Яна пажадала, каб на працоўнай ніве яе выхаванцы не падводзілі ні сябе, ні каледж.

Акрамя будаўнікоў, сярэднюю спецыяльнаю адукацыю атрымалі і “тэхнікі-механікі”. Усяго – 64 чалавекі на дзённай форме навучання і 31 – завочнай.

Усе, хто актыўна прымаў удзел у жыцці каледжа, абараняў яго гонар на конкурсах і спаборніцтвах рознага маштабу, узнагароджаны дыпломамі. А лепшыя з лепшых будуць занесены на дошку гонару. У іх ліку – Сяргей Бекеш, які атрымаў дыплом з адзнакай.

Незабыўнасць сустрэчы надалі песні ў выкананні таленавітых выхаванцаў каледжа, а таксама фотаздымкі на памяць са сваімі куратарамі і выкладчыкамі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть