Молодежь

“Палескі КВЗ-2011”

сабраў у Драгічыне вясёлых і знаходлівых людзей з чатырох гарадоў – у тым ліку Лунінца.

Наша каманда «СПАМ” складалася з дзевяці вучняў 10 «В” і 11 «В” класаў. Разам з класным кіраўніком апошняга Алай Пятроўнай Макарук дзяцей суправаджала педагог-псіхолаг Кацярына Міхайлаўна Каспяровіч. Назва «СПАМ” расшыфроўваецца як «сучасная, прасунутая, актыўная моладзь”. Усе гэтыя перавагі юныя лунінчане імкнуліся прадэманстраваць на гульні. Адзначаны як самая юная каманда – сярод прадстаўнікоў іншых гарадоў былі не толькі вучні, але і 30-гадовыя маладыя людзі. Гледачоў Драгічынскага Дома культуры, дзе адбываўся адкрыты фестываль гумару, уразіла вялікая лунінецкая група падтрымкі, якая літаральна «трымала” залу. Каманда «СПАМ” заняла трэцяе месца. Задаволены таксама перамогай у асабістым заліку. Наша Вікторыя Сыцэвіч (11 «В”) прызнана лепшым іграком КВЗ з уручэннем адпаведнага дыплома і прыза. Узнагароджанне чакала і ў родных сценах. За паспяховае выступленне на фестывалі вясёлыя і знаходлівыя ліцэісты заахвочаны бясплатным сеансам катання на Лядовай арэне.

Таццяна КАЦУБА, Ганна КУРАК, вучаніцы 11 «Б” класа ліцэя.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть