Молодежь

Праслаўляючы родную Лунінеччыну

Амаль што кожны хлопчык ці дзяўчынка мараць аб славе ў святле сафітаў, шматлікіх фанатах, выступленнях па радыё ці тэлебачанні. Аб шчаслівых выпадках станаўлення “перыферыйных” зорак знята шмат кінастужак, яшчэ больш гісторый мы ведаем з тэлеперадач. Аднак “шчаслівыя білецікі” выпадаюць камусьці невядомаму, а так хацелася б, каб гэта здарылася з намі, нашымі сябрамі ці знаёмымі – з тымі, каго ведаем, каб парадавацца за іх, адчуць і сваю, хоць далёкую, але прыналежнасць. Дзякуючы таленту нашага юнага земляка, пра Лунінеччыну цяпер ведаюць нават за мяжой.
Жэня ВЯРЭНІЧ нарадзіўся ў Лунінцы ў звычайнай сям’і вадзіцеля і прадаўца. З маленства хлопчык прагнуў да музыкі, яшчэ ў садку насуперак незадаволенасці выхавальніц на ціхай гадзіне ладзіў свае імправізаваныя канцэрты, якія пазней здараліся ў самых незвычайных месцах, нават на лесвічных пляцоўках. Каб накіраваць бурлівую энергію сына ў правільнае рэчышча, у шасцігадовым узросце бацькі адправілі яго у Цэнтр дзіцячай творчасці да педагога па вакалу Галіны Мікалаеўны Гімбатавай, якая і дала пуцёўку ў жыццё. Можна сказаць, што менавіта з гэтага перыяду пачаўся творчы шлях Яўгена. Шумнай вясёлай кампаніяй маленькія спевакі і спявачкі ездзілі на ўсемагчымыя конкурсы, давалі канцэрты  ў вёсках Пінскага і Лунінецкага раёнаў. Група з 12 чалавек склала першы састаў узорнага ансамбля эстраднай песні “Залатое птушаня”. Яны сталі сапраўднай сям’ёй, якую паланіла музыка. Між тым, пастаянныя пропускі ў школе засмучалі настаўнікаў. Дзякуючы бацькам, якія ўвесь час падтрымлівалі, такая перашкода ніякім чынам не адлюстравалася на поспехах у захапленні хлопчыка. Дарэчы, матуля Алена Іванаўна заўсёды знаходзілася побач з Жэнем, куды б ён ні ехаў. Яна была яго артдырэктарам, візажыстам і псіхолагам. Можа ў такой неабмежаванай любові сям’і і закладзены поспех узыходзячай зоркі, уменне “завясці” натоўп, яго неверагодныя энергія і талент. 
Кажуць, усе перыяды жыцця, як і поры года, прыгожыя па-свойму, таму патрэбна атрымліваць асалоду ад кожнага з іх. Яркай старонкай у жыцці Яўгена стала вучоба ў Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў, ігра ў Маладзёжным тэатры эстрады. Трэба сказаць, што паступіў у каледж без экзаменаў – дзякуючы таленту стаў фіналіс-там рэспубліканскага конкурсу “Зорка ўзышла над Беларуссю”, атрымаў Гранд і Прэзідэнцкую стыпендыю. На тэлеканале АНТ стартаваў новы праект “Акадэмія талентаў”. З дзвюх тысяч маладых выканаўцаў журы патрэбна было выбраць толькі 24. Тым больш прыемна, што Жэня Вярэніч, выканаўца стылю “поп”, аказаўся ў ліку лепшых. На конкурсе яго нумар быў адным з апошніх, таму маладому чалавеку патрэбна было вельмі пастарацца, каб вы-дзеліцца на фоне іншых. І ў яго гэта атрымалася. Сваёй невычэрпнай энергіяй, бездакорнасцю выканання, адкрытасцю і, безумоўна, вакальнымі дадзенымі ён заваяваў сімпатыю адразу двух прадзюсераў – Макса Алейніка і Уладзіміра Кубышкіна. За плячамі Жэні шмат розных конкурсаў і фестываляў, якія праходзілі не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Сярод іх – “Фестывальны рух краін СНД і Балтыі”, рэспубліканскі тэлевізійны конкурс маладых выканаўцаў “Сузор’е надзей”, “Рытмы маладосці”, “Зорка ўзышла над Беларуссю”, “Моладзь за саюзную дзяржаву”, “Славянскі базар у Віцебску”. Але менавіта пасля шоу-праекта на лунінчаніна звярнулі ўвагу прадзюсеры з еўрапейскай праграмы “Бізнес – маладым талентам”. Яе сутнасць у тым, каб дапамагчы перспектыўным пачынаючым артыстам выйсці на вялікую сцэну. У Жэні ўбачылі сапраўдную, яркую зорачку.
Алег Лазараў, эстонскі ўрач і ўладальнік асабістага медыцынскага цэнтра, вырашыў узяць юнака пад сваю апеку. Першым сумесным крокам на стварэнне іміджу маладога спевака было абранне псеўданіма – Жэня Платонаў. Цяпер юнак мае намер атрымліваць адукацыю ў музычнай школе імя Георга Отса ў Таліне. Акрамя музыкі, зоймецца вывучэннем замежных моў. Пра-дзюсерскую падтрымку ў Беларусі будзе аказваць Андрэй Каліна. Але для маладога выканаўцы асабліва важныя дапамога і ўдзел землякоў.
Сёння вядзецца ўпартая работа па пашырэнню рэпертуара для выдання дэбютнага альбома. Плануецца, што гэта будзе сумесная творчасць беларускіх і эстонскіх кампазітараў. Саўнд-прадзюсерам выступіць вядомы спявак Тыніс Мягі. А пакуль у Жэні насычаны гастрольны графік: 9 мая адбыліся канцэрты ў Мікашэвічах і Лу-нінцы, затым плануецца ўдзел у «Славянскім базары» ў якасці госця, а ў жніўні – сумесныя канцэрты з Ганнай Шаркуновай. У канцы кастрычніка адбудзецца гастрольны тур па Беларусі (15 гарадоў, у тым ліку і Лунінец), а напрыканцы года – па Эстоніі.
Кажуць, іспыт меднымі трубамі, ці па-простаму – славай, з’яўляецца самым складаным, і мала хто можа прайсці яго. Пажадаем жа Яўгену з годнасцю вытрымаць яго, а таксама любіць тыя мясціны, дзе нарадзіўся і вырас, і далей радаваць нас сваёй творчасцю.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть