Молодежь

САЛОДКІЯ КАНІКУЛЫ

Экскурсія на Лунінецкі хлебазавод, прымеркаваная Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, упрыгожыла пачатак вясенняга адпачынку вучняў СШ №1.
Юнакі і дзяўчаты з 8 “А” класа наведалі прадпрыемства разам з класным кіраўніком Аксанай Хомка. Даведацца аб тым, як гатуецца адзін з самых запатрабаваных на спажывецкім стале прадукт, маладым гасцям дапамагла інжынер-тэхнолаг Людміла Бяляк. Яна правяла наведвальнікаў па цэхах, расказала аб асаблівасцях работы і нават пачаставала школьнікаў свежымі кандытарскімі вырабамі. Асобную ўдзячнасць вучні выказалі арганізатарам сустрэчы – лідэрам “пярвічак” раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”, створаных на станцыі Лунінец і хлебазаводзе.
Аляксандр МАЦКЕВІЧ. 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть