Молодежь

СІМВАЛ ВЕРЫ

Іван ХАМЕНЯ – выпускнік нашай школы. Летась ён паступіў у Мінскую духоўную семінарыю. Пашчасціла сустрэцца з ім і пагутарыць па душах.

– У Велуце, на жаль, храм адсутнічае. Як атрымалася, што ты вырашыў прысвяціць сябе служэнню Богу?

– Цяга да веры бярэ свой пачатак у дзяцінстве, калі разам з бабуляй ездзілі на хутар Боркі. Там стаяў невялікі домік, дзе службы праводзіў айцец Іаан – цяперашні настаяцель Бастынскай Свята-Параскевінскай царквы. Мне падабаліся богаслужэнні, спевы хору. А як я хацеў даведацца, што адбываецца ў алтары! Неўзабаве пазнаёміўся з матуляй айца Іаана. Лілія Іванаўна – добрая, адкрытая і прыемная жанчына. Менавіта яна параіла паступаць у семінарыю, якую ў свой час закончыў яе сын.

– Якія іспыты давялося вытрымаць?

– Пераказ па беларускай мове, малітвы, Ветхі і Новы Запаветы, катэхізіс, спевы і чытанне псалтыроў. Экзамены прымаў архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан.

– Вучыцца цікава?

– Так. Інакш, напэўна, не можа быць. Я імкнуўся душой да гэтага, марыў, і задумкі паціху ажыццяўляюцца.

– Існуюць розныя рэлігіі, і кожны верыць у штосьці сваё. Для цябе вера – гэта…

– Яна выкладзена ў Царкоўным Сімвале Веры, дзе першапачатковыя словы “Верую ў Бога адзінага”. Гэта – не малітва, а вучэнне ісцін, у якія павінны верыць кожны хрысціянін.

– Шануемае ў народзе свята – Нараджэнне Хрыстова. З ім непарыўна звязана гаданне.

– Чакаў яго з нецярпеннем, тым больш – пасля доўгага 40-дзённага поста. Падзяляю думку, што ў такі дзень прыходзіць у храм варта цэлымі сем’ямі. А вось варажбу царква не прызнае.

– Заўважыла, што многія равеснікі хаваюць сапраўдныя адносіны да царквы.

– Напэўна, яны баяцца быць незразумелымі для навакольных. Таму трэба рабіць усё, каб змяніць сітуацыю. Храм – адзінае месца, якое “дыхае” чысцінёй і нявіннасцю. Падлеткі жывуць у негатыўным асяроддзі, дзе пануюць курэнне, алкаголь, дрэнныя словы… А гульні на камп’ютэры?! Што яны нясуць? Толькі “дораць” ілюзіі віртуальнага свету, што становіцца бліжэйшым па духу. Заклікаю пераасэнсаваць каштоўнасці, усвядоміўшы: мы жывем адзін раз, а таму няварта растрачвацца на дробязі.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть