Молодежь

ТРАДЫЦЫІ – І “АЛЬТЭРНАТЫВА”

На абласны конкурс мастацкай самадзейнасці ўстаноў прафтэхадукацыі калектыў педагогаў і навучэнцаў політэхнічнага каледжа падрыхтаваў разнастайную праграму.

Была адзначана зладжанасць народнага хору «Палессе”. Выдатна гучаў ансамбль народных інструментаў пад кіраўніцтвам Аляксандра Весялоўскага. З сола на трубе прыцягнуў увагу музыкант Юрый Ціунчык. Літаратурную афарбоўку канцэрту надала паэтка Дзіна Валасюк, прачытаўшая ўласны верш. Тэатр мод (кіраўнік Ганна Бандарэнка) прадэманстраваў чарговую калекцыю ўбранняў. Авацыямі сустрэлі гледачы ВІА «Альтэрнатыва” (у яго складзе – Алег Драніч, Сяргей Шагойка, Улад Пуставы, Юрый Богдан, Максім Трухноў). Аляксандр Грудзько закрануў праблемы сучаснай моладзі, выканаўшы ў стылі рэп твор «Мой свет”, – яго напісаў таксама наш навучэнец Міхаіл Балан, які ў лютым трагічна загінуў… Удзельнікі танцавальнага гуртка (кіраўнік Ірына Вароніч) выканалі танец «У рытмах Афрыкі”, суправаджалі спевы Крысціны Кацко. У фінале гучала песня ў выкананні Ганны Кухарка. Плённа садзейнічалі юным артыстам яшчэ два кіраўнікі гурткоў: эстрадных спеваў – Людміла Ляшук і ігры на гітары – Валянціна Цяльпук.

У адпаведнасці з дэвізам праграмы – «Шануем гісторыю і традыцыі сваёй краіны – упэўнена крочым у будучыню”, мастак Галіна Трысцень аформіла сцэну. Матэрыялы відэасюжэтаў збіралі лабарантка Аксана Клеўжыц і бібліятэкар Вера Скіба пры ўдзеле навучэнкі ІІІ курса Людмілы Шпак. Відэаздымкі і фотасесію стварылі майстры Мікалай Чэраповіч і Андрэй Пауліч.

Журы на чале з дырэктарам абласнога Дома творчасці адзначыла: творцы, якія садзейнічаюць развіццю захапленняў навучэнцаў, цалкам аддаюць сябе працы, што і адлюстравалася ў канцэрце.

Алена ЦІХАМІРАВА, настаўніца.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть