Молодежь

ВУЧЭННЕ – СВЯТЛО пры добрым самаадчуванні настаўнікаў і вучняў

Гэту праблему абмеркавала раённая навукова-практычная канферэнцыя педагогаў.

Афіцыйна тэма яе гучала так: “Укараненне сучасных тэхналогій у адукацыйны працэс як сродак яго інтэнсіфікацыі пры захаванні здароўезберагаючага фактара”. Нават па назве сустрэчы, вызначанай глыбокай навукаёмістасцю, можна меркаваць аб грунтоўнасці падрыхтаваных дакладаў. Коратка спыняецца на выніках даследчай дзейнасці калег загадчыца раённага вучэбна-метадычнага кабінета Ала Васільеўна КАЮРАВА:

– З 20-цю працамі выступілі прадстаўнікі 16-ці ўстаноў адукацыі. Пры абароне праектаў усе дакладчыкі выкарыстоўвалі мультымедыйныя преэзентацыі. Пасля пленарнага пасяджэння педагогі працавалі ў трох секцыях: філалагічных дысцыплін, матэматычных і прыродазнаўчых дысцыплін, малодшых класаў. Узровень падрыхтоўкі нашых настаўнікаў высока ацанілі ганаровыя госці з Пінска: выкладчыкі педагагічнага каледжа – Зінаіда Мікалаеўна Жогаль і Марыя Якаўлеўна Грэбень, а таксама Палескага універсітэта – дацэнты, кандыдаты навук Наталля Мікалаеўна Каваленка (матэматыка) і Антон Анатольевіч Валатовіч (біялогія). 

Самае лепшае ўражанне пакінула даследчая дзейнасць удзельнікаў конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года-2008”. Дыплома І ступені ўдастоена яго пераможца – Ірына Леанідаўна Федаровіч (Мікашэвіцкая гімназія імя У.І. Нядзведскага) за працу “Мадэль арганізацыі педагагічнай дзейнасці па развіццю крэатыўнасці малодшых школьнікаў”. У ліку лепшых адзначаны працы дзвюх дыпламантаў конкурсу – Алена Міхайлаўна Чарняк (СШ №3 г. Лунінца) выказала свае думкі па тэме “Які настаўнік школе патрэбны?”, а Ірына Аляксандраўна Грушэўская (Лунінецкі ліцэй) пераканала ў развіцці інтэлектуальнай творчасці вучняў праз даследчую дзейнасць. Дыпломам такой жа вартасці ўзнагароджана Людміла Мікалаеўна Вячорка (СШ №1 г. Лунінца), якая паведаміла аб сучасным падыходзе да экалагічнага выхавання малодшых школьнікаў.

Сем работ васьмі педагогаў адзначаны Дыпломам ІІ ступені. Настаўніца гімназіі Святлана Сцяпанаўна Ражкова з тэмай “Адукацыйны аудыт як сродак кантролю якасці навучання” адкрывала пленарнае пасяджэнне нашай канферэнцыі, як і бібліятэкар ліцэя Ірына Пятроўна Раманчук, пазнаёміўшая з “Мадэллю калектыўнай творчай дзейнасці ў профільным аздараўленчым лагеры”. “Сярэбраных” адзнак удастоены выкладчыкі СШ №1 г. Мікашэвічы Аксана Леанідаўна Сергіевіч і Юлія Іванаўна Шэўчык, якія прадставілі сумесную працу. Такімі ж цікавымі былі даклады Ларысы Мікалаеўны Пятровіч (Сінкевіцкая СШ) – “Здароўе школьнікаў: праблемы і шляхі іх рашэння”; Марыі Іванаўны Савіна (СШ №4) – “Метады калектыўнага ўзаеманавучання як фактар павышэння якасці адукацыйнага працэсу і захавання здароўя вучняў”; Вольгі Іванаўны Грудзько (СШ №2 г. Мікашэвічы) – “Здароўезберагаючы фактар на ўроках матэматыкі”; Наталлі Мікалаеўны Шэвялёвай (Лунінская СШ) – “Навучыце мяне чытаць”.

Дыпломамі ІІІ ступені адзначаны працы Ларысы Мікалаеўны Марко (Бастынская СШ) па тэме “Прымяненне сістэмы развіваючага навучання Л.В. Занкова пры навучані замежнай мове ў сярэднім звяне агульнаадукацыйнай школы” і Таццяны Рыгораўна Амбрушкевіч (СШ №2 г. Лунінца) – “Даследчая работа настаўніка і вучняў на ўроках літаратурнага чытання”.

За арганізацыю навукова-даследчай работы сярод настаўнікаў аб’яўлена падзяка начальніка аддзела адукацыі намеснікам дырэктараў: ліцэя – Наталле Вітальеўне Бойка і Валянціне Анатольеўне Пляскач, лунінецкіх СШ №№1, 2, 3, 4 – Марыі Мікалаеўне Лазюк, Наталлі Мікалаеўне Канапацкай, Марыне Георгіеўне Кухарчук, Наталлі Канстанцінаўне Тыльковіч, СШ №2 г. Мікашэвічы – Іне Канстанцінаўне Кухаравай, Сінкевіцкай СШ – Марыі Рыгораўне Другаковай, СШ в. Вулька 1 – Мальвіне Антонаўне Кляўцэвіч.

Хочацца спадзявацца, што ў наступным навучальным годзе кола прыхільнікаў навукова-даследчай дзейнасці сярод педагогаў раёна яшчэ больш пашырыцца.



Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть