Молодежь

ВЯСНУ ЎБАЧЫМ У ВАЧАХ ЛЮБІМЫХ МАМ!

А таксама – бабуль і сястрычак. Менавіта гэтых трох жанчын будзе віншаваць кожны з маіх аднакласнікаў, у каго пацікавілася выбарам падарунакаў да веснавога свята.
Андрэй: Калі шчыра, у нашай сям’і перавагу аддаюць царкоўным святам, сярод якіх любімае – Каляды. Але і ў Дзень жанчын тром самым родным, а таксама цётачцы ўручу паштоўкі з прыгожымі віншаваннямі. Гэта ж усё – любові цудоўныя моманты…
Алег: У мяне дзве родныя жанчыны – мама і бабуля. Яны вельмі задаволены, калі проста іх павіншую… 
Раман: Малодшай сястрычцы дару паштоўку. Ёй яшчэ трэба дарасці да кветак! Цюльпанамі віншую маму, бабулю і сваю дзяўчыну.
Юрый: Мы з бацькам купім торт. Якое свята без чаепіцця?! За святочным сталом мама і сястра пачуюць шчырыя словы аб тым, як мы іх любім, як з імі нам добра…
Мікалай: Першае віншаванне – маме. А потым буду вітаць родных і блізкіх – свята ж для ўсіх!
Апытвала Таццяна ЛЕМЯШЭЎСКАЯ, вучаніца 11’ «Г” класа ліцэя.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть