Молодежь

“ЗАЛАТЫЯ” ВУЧНІ

Не раз даводзилася чуць папрокі ад людзей старэйшага пакалення ў адрас моладзі, якая па іх меркаванню стала «разбэшчанай і без мэтаў” у жыцці. Каб даказаць, што не щсё так кепска, пазнаёмилася з цудоўнымі рабятамі, прэтэндэнтамі на «школьнае золата” Вулькаўскай 2 СШ.

Дзесяцікласніца Алена Верас у будучым плануе вучыцца на правізара. Спачатку хацела стаць урачом, аднак памяняла свае прыхільнасці – вырашыла рабіць лекі. Родныя падтрымалі яе выбар і дапамагаюць ва ўсім. Ад каго з’явілася такая любоў да біялогіі не ведае і сама дзяўчына: мама працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, бацька – вадзіцель аўтобуса ў СВК «Вулькаўскі світанак”. Дарэчы, родная мова дзяўчыне таксама падабаецца, за што ўдзячна настаўніцы Валянціне Анатольеўне Паўловіч і матулі, якія дапамагалі рыхтавацца да алімпіяд. Вынік – 13 месца ў вобласці. Крыху лепшы паказчык – 8 месца на абласным узроўні па біялогіі (у 2008-ым было 16, у 2009 – 11). Добра праяўляе сябе на абласным узроўні і па біялогіі: у 2008 годзе заняла 16 месца, у 2009 – 11, а ў гэтым годзе – 8. На пытанне, ці не хацелазвязаць сябе з педагогікай як матуля, цвёрда сказала – «не”. А потым растлумачыла: «Хачу ісці сваім шляхам. Да таго ж, не бачу сябе настаўніцай”.

У вольны час Алена займаецца рукадзельніцтвам. Вельмі падабаецца простыя шэрыя рэчы пераўтвараць у незвычайныя і прыгожыя, прыдумваць нешта новае і арыгінальнае. Дома назбіралася ўжо цэлая выстава вышытых карцін, рамак з макаронамі і інш. Вось і сукенку на выпускны баль вырашыла сама звязаць кручком, толькі з колерам яшчэ не вызначылася.

Яшчэ адзін таленавіты вучань Вулькаўскай 2 СШ, адзіннаццацікласнік Васіль Кузьміч пакуль не вызначыўся з будучай прафесіяй. Як большасць юнакоў не можа выбраць паміж інжынерам і праграмістам. Васіль нават асабісты сайт стварыў, праўда, у Інтэрнэце пакуль не зарэгістраваў. Нягледзячы на няўпэўненнасць з выбарам будучага, старанна рыхтуецца да тэстаў па фізіцы і матэматыцы. Удзельнічае ў алімпіядах па гэтых прадметах і хіміі, паказвае нядрэнныя вынікі. Акрамя гэтага разам з Аленай Верас пакарылі журы ў конкурсе чытальнікаў па беларускай літаратуры, прысвечаным юбілею У. Караткевіча. Запрасілі Васіля і на «Лунінскую восень”, дзе расказаў урывак з легенды «Кацёл з каменьчыкамі”.

Юнак хоча навучыцца іграць на гітары і ствараць электронную музыку. А пакуль захапляецца футболам, шкадуе толькі, што з-за адсутнасці ў школе спортзала, юнакі не могуць гуляць узімку. Займаецца настольным тэнісам і малюе анімэ. А самая галоўная мара ў жыцці – будаўніцтва ўласнага дома і стварэнне вялікай сям’і.

Пры сустрэчы Алена і Васіль вялі сябе вельмі проста, таму і размова прайшла цікава і лёгка. Да таго ж яны парушылі яшчэ адзін стэрэатып – аб тым, што выдатнікаў не любяць аднакласнікі.У Вульцы 2 – усё наадварот! Хочацца пажадаць маладым людзям поспехаў у будучым дарослым жыцці.

Жанна МЕЛЯШКЕВІЧ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть