Молодежь

ЖОЎТЫЯ ВЯНОЧКІ НА ЧЫСТАЙ ВАДЗЕ

За гады свайго існавання летні лагер “Спадарожнік”, што на возеры Белае, палюбілі многія. Размешчаны ў маляўнічым месцы, ён заўсёды прываблівае дзяцей і падлеткаў, дорыць добры настрой кожнаму, хто тут адпачывае.

Падчас адпачынку дзятвы ладзіцца нямала запамінальных святаў. Адно з іх запомнілася асабліва. Прасякнутае духам легендаў і паданняў, Купалле нібы ахутала ўсіх чароўным светам казак, спеваў, прымавак і гульняў. Пераапрануўшыся ў міфічных персанажаў, дзеці з задавальненнем шукалі папараць-кветку. Святочныя карагоды разам вадзілі вядомыя Купалінка, Лясун, Вадзянік, Чорт. А казачную расліну, дарэчы, знайшоў Купаліш – Улад Гатчэня. Несумненна, яна прынясе шчасце свайму ўладальніку і ўсім, хто патрапіў у тую ноч на вясёлае і цікавае мерапрыемства. 

Вольга ЗЫШЧЫК, 
старшы выхавальнік спартыўнага аздараўленчага лагера “Спадарожнік”.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть